ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) КАРБУНЦОЎ. Сварыцца. Дала карбунцоў шафёру, шчо ні схацеў мне, старой, спыніцца ля хаты. Заполле Кос.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) КОЗЫР У РУКІ. Аддаць перавагу. Ты надто много крыцікуеш начальство. Яны на цябе даўно зуб маюць. Не пі, не давай ім козыр у рукі, а то звольняць. Боркі Люб.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) КРУГАЛЯ. Ісці акружной дарогай. Кладку паводка знясла, прышлося кругаля даваць, натамілася ісці па гэтой росквасі. Хрышчонавічы Квас.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ЛАТАТЫ. Уцякаць. Дзецьмі былі. Пайшлі ў заклад, хто вечаром ні пабаіцца пайсці на могліцы. А яны далёко былі ад сяла, ля лесу. Зайшлі, вецер падзьмуў – ручнікі на крыжы як затрапяталіся, ну, то і далі мы лататы, ано ў сяле дух перавялі. Альшаніца Квас.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ЛЕЙЦЫ Ў РУКІ. Кіраваць. Жонцы лейцы ў рукі ні давай, бо будзяш чыгуны шараваць. Гічыцы Ягл.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) МАХУ. Памыляцца. Узялася ткаць, бачу, дала трохі маху: прапусціла нітку ў адно вочко, як накідала ў бердо. Бялавічы Кос.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) НА ЛАПУ. Падкупіць. Як хочаш, каб вылячылі дактара, то трэба на лапу даваць, а так будзяш без толку ляжаць у гэтай больніцы. г.Івацэвічы
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПАД ЗАД КАЛЕНОМ. Выганяць. Рабіў лясніком, то ні глядзеў лесу, а глядзеў, каб хто бутылку за дрова паставіў. Цярпелі, бо камуніст, а пасля далі пад зад каленом ды ідзі пад халеру. Альба Квас.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПАД ХВОСТ. Караць. Хочаш, каб толк з сына быў, часцей пад хвост давай. г.Косава.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ПА ЗУБАХ (ПА МАЗГАВЕШЦЫ, ПА ШЫІ, ПА РЭБРАХ). Набіць
141 👁