ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ВОЛЮ РУКАМ. 1. Біцца. Ты каб волю рукам не даваў: сінякі з жонкі ні злазяць. Жамайдзякі Міл. 2. Абдымаць. Ці гэто было даўней так, каб хлопяц з першаго вечара ды волю рукам даваў? Бялавічы Кос.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ВОЛЮ ЯЗЫКУ. Гаварыць, не кантралюючы сябе. Бабы як дадуць волю языку, то паўспамінаюць, што было і чаго ні было. Рацкевічы Міл.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ДЗЁРУ (ДРАЛА, ДРАПАКА). Уцякаць. Памятаю, малымі пайшлі па валошкі ў жыто. Баба Марыля напалохала, шчо ў жыці русалкі водзяцца. Рвем квяткі, а нешчо як зашалясціць, то такого далі драла, аж пыл курэў. Альшаніца Квас.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ДУБА. Памерці. Мало ён і пажыў пасля цюрмы. Прышоў, а недзі проз год даў дуба. Злыдзянь быў, а ні чалавек. Гошчава Стайк.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ДУЛЮ ПАД НОС. Не даць нічога, адмовіць. Дулю табе пад нос, а ні прыданае: трэба было сядзець за кроснамі, а ты па вечарках бегала. Скураты Квас.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ДУХУ. Біць. Я яму дам духу за тоя, шчо цябе гэдак падмануў. Альшаніца Квас.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ЖАРУ. З ахвотаю працаваць. Прышлі на поле, а бульба вытрасяна. Як узяліся – далі жару: да паўдня пазбіралі. Ёдчыкі Квас.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ЗДАЧЫ. Адплачваць тым самым. Хлопяц мой меншы ано пайдзе да дзяцей, ужэ бяжыць дахаты жаліцца: набілі яго. Раз заступілася, другі, а пасля кажу: "Давай здачы, колькі будзяш бегаць па маму". Усё, па той раз больш ні клікоў мяне. г.Косава.
ДАВАЦЬ (ДАЦЬ) ЗНАЦЬ. Паведамляць. Паехоў сын на цаліну і ўжэ во колькі гадоў і пісьма німа. Каб хоць даў знаць пра сябе, больш мне ніц ні трэба, абы жывы быў. Альшаніца Квас.
121 👁