Старонка 182
◀ / 310 ▶
НОГІ ВЫЦІРАЦЬ. Ставіцца непаважліва. Пайшла замуж мая дачка ў далёкае сяло. Ні пускалі. Як чула душа, шчо дабра ні будзя. Цяжко ёй там, ногі выціраюць аб яе. Ано дзеці трымаюць. Ні хоча, каб без бацька раслі. Альшаніца Квас. НОГІ МЫЦЬ І ВОДУ ПІЦЬ. Шанаваць, адносіцца з вялікай павагай, пяшчотай. Трэба, каб ён ногі ёй мыў і воду тую піў. Гошчава Стайк. НОГІ НЕ ІДУЦЬ. Не хочацца ісці. І сама ведаю, і людзі кажуць, як кепско мой сын з нявесткаю жыве, то і ногі мае не ідуць да іх. Хоць хочацца ўнукоў паглядзець. Скураты Квас. НОГІ НЕ ТРЫМАЮЦЬ. Моцна стаміцца. Цэлы дзень картоплі палола. А жара. Гэдак утамілася, ледзь дахаты прышла, ногі не трымаюць. А яшчэ трэба карову падаіць. Альшаніца Квас. НОГІ Ў РУКІ. Пра хуткасць, паспешлівасць збораў. Я хуткі на зборы: ногі ў рукі – і пайшоў. Верашкі Квас. НОГ ПАД САБОЮ НЕ ЧУЦЬ. Вельмі хутка ісці, ляцець. Як пачула, што сын з арміі прышоў, то бегла дахаты – ног пад сабою не чула. Жамайдзякі Міл. НОСА ВЯРНУЦЬ. Не прызнаваць, ігнараваць. Што ты ад мяне носа верняш? Я ў цябе хлеба ні пытаю. Альшаніца Квас. НОСА ЗАДЗІРАЦЬ. Ганарыцца. Замуж пайшла, то гэдык носа задзерла. Як жа – гаспадыня. Заполле Кос. НОСА ЗАКАПЫЛІЦЬ. Скрывіцца, выражаючы незадаволенасць. Не пусціў дачку на музыкі, то гэдак носа закапыліла, і гаварыць не хоча. Мілейкі Міл. НОСА НІ ВЫСУНУЦЬ. Не выйсці з хаты з-за дрэннага надвор'я. Мароз на дварэ – носа ні высунуць. Куляшы Міл. НОСА НІ ЎБІЦЬ (НІ ЎСАДЗІЦЬ). Шмат людзей, бітком забіта памяшканне. У клуб носа ні ўсадзіць – моро людзей. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 310 ▶