НОСА ПАВЕСІЦЬ. Засмуціцца. Карова прапала, ды ты ўжэ і носа павесіў. Ні бядуй: яшчэ каровяча маці ні звялася, другую купіш. Альшаніца Квас. НОСА ЎСАДЗІЦЬ. Умешвацца. Ты кругом носа ўсадзіш, без цябе нічого ні зробіцца. Усё ты ведаяш, усё ты знаяш. Галік Міл. НОС – БОГ СЯМЯРЫМ НЁС, ДЫ АДНАМУ ДАСТАЎСЯ. Вельмі вялікі. Але, братко, і нос у цябе: Бог семярым нёс, ды аднаму табе дастаўся. г.Івацэвічы. НОСІЦЦА ЯК ДУРАНЬ З ПІСАНАЮ ТОРБАЮ. Хваліцца, ганарыцца. Сплёў кошыка, то носіцца з ім як дурань з пісанаю торбаю: усім хваліцца, паказвая. І смех і грэх. Харошча Міл. НОСОМ ГАРАЦЬ. Упасці. Як дам, то землю носом гараць будзяш. Плехава Люб. НОСОМ КРУЦІЦЬ. Адмаўляцца ад некага, нечага. Бярэ хлопяц замуж, то ідзі, а то носом круціш. Гошчава Стайк. НОСОМ ЧМЫХАЦЬ. Выказваць нездавальненне. Не чмыхай носом. Заўтры паедзяш у Вацэвічы. Святом. А сёні трэба грады палоць. Хрышчонавічы Квас. НОС У НОС СУСТРЭЦЦА (СУТЫКНУЦЦА). Нечакана сустрэцца. Запалянца ўсюды сустрэць можно, нас много. Іду ў Маскве па вакзалі – нос у нос сустракаюся з Міхасём Барэйшыным. Заполле Кос. НУТРО ГАРЫЦЬ. Перажываць нервовае ўзбуджэнне, выкліканае адчуваннем трывогі. Дзе яны падзеліся з тым сеном? У мяне ўжэ ўсё нутро гарыць. Бялавічы Кос. НЭНДЗА ЗАЕЛА. Занудзіцца. Бяда за бядою – нэндза заела. Альшаніца Квас. НЮХ НА ГРОШЫ. Прадбачыць добры заробак. У яго добры нюх на грошы. Паедзя на заробкі, то больш за ўсіх грошай прывязе. г.Івацэвічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁