Старонка 184
◀ / 310 ▶
НЯСЕ ЯК З БОЧКІ. Смярдзіць. Выпіў ты да закурыў, то нясе з цябе як з бочкі. Панкі Люб. НЯЧЫСТАЯ СІЛА НОСІЦЬ. Так скажуць пра бадзягу. Майго сына, мусіць, нячыстая сіла носіць. Як пайшоў у армію дваццаць гадоў назад, так і ездзіць па свеці, ніяк места сабе ні знойдзя. Альшаніца Квас. НЯЧЫСТЫЯ СІЛА НЯСЕ (ПРЫНЯСЛА). Так скажуць пра непажаданага госця, наведвальніка. – Мама, баба да нас ідзе. – От, зноў яе нячыстая сіла нясе. – Баба, ты сама да нас прышла? – Сама, унучок, сама. – А чаму мама казала, што цябе нячыстая сіла нясе? Заполле Кос. НЯЧЫСТАЯ СІЛА СЯДЗІЦЬ. Пра таго, хто валодае незвычайнымі, незразумелымі для іншых здольнасцямі, уменнямі, сілай. У ём, мусіць, нячыстая сіла сядзіць. Гэто ж адзін такого стажыска склаў. Сам, без нікого. Квасевічы Квас. О ОСЬ БАЧЫШ. Так выказваюць здзіўленне. Ось бачыш, з нашаго сяла, а будзя выступаць па цілівізару. Кажуць, спявая надто харашэ Анюціна дачка. А я і не чула. Любішчыцы Люб. ОТ ТАБЕ МАЯШ! Вось табе на! От табе маяш, прыехалі новасці з далёкае воласці! Куляшы Міл. ОТ ТАБЕ НА! Нечаканасць выніку. От табе на! А казаў, шчо генералом будзяш. Заполле Кос. ОТ ТАБЕ РАЗ. Такім воклічам выказваюць расчараванне, здзіўленне. Гэдык спяшыў, баяўся спазніцца на аўтобус. А ён на час пазней пачаў хадзіць. От табе раз. Папамерз, ждучы. Бялавічы Кос. П ПАБІЦЬ ГАРШКІ. Памыліцца, не пазнаць чалавека. От я сёні гаршкі пабіла, і смех, і грэх: роднаго брата ні пазнала. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 310 ▶