НІ ЎЗЯЦЬ ПАЛЬЦА АБКРУЦІЦЬ. Ні з чым пайсці. Пайшоў з хаты і пальца ні ўзяў абкруціць, усё жонцы і дзецям пакінуў. Любішчыцы Люб.
НІЎРОКОМ КАЖУЧЫ. Так скажуць, калі баяцца сурочыць. Твая кароўка, ніўроком кажучы, добра малака дае. Альшаніца Квас.
НІ ЎЦЯЦЬ НІ ЎЗЯЦЬ. Не мець карысці. Ля багатаго заўсёды пажывішся. А што з беднаго – ні ўцяць ні ўзяць. Зялёны Бор Стайк.
НІХАЙ МАЯ СУЧКА САНКІ ВОЗІЦЬ. Няхай будзе па-твойму. Пасварыліся былі. Думаю, перша зачаплю. Ніхай мая сучка санкі возіць. Размеркі Стайк.
НІ ХАЛЕРЫ. Зусім. Ні халеры я цябе ні баюся, крычы хоць трэсні. Задумоў купіць матацыкла – куплю. І цябе яшчэ пакатаю. Халап'я Падст.
НІЦ НІ СКАЖАШ. Сапраўды, няма прычын сумнявацца. Ніц ні скажаш, акуратны чалавек. І жонку, дзяцей глядзіць, і сам на рабоці ў пашане. Ніздарма пра яго ў газеці напісалі. г.Косава.
НІЧОГО НІ ЗРОБІШ (НІ ПАРАДЗІШ). Мусіш пагадзіцца. Настаў сын: буду жаніцца да арміі. І нічого ні зробіш. Зараз маладыя ні слухаюць бацькоў. Але хай жэніцца. Як кепско жыць будзя, то хай на сябе наракая. Стайкі Стайк.
НІЯКАЯ ТРАСЦА (ХАЛЕРА, ЛІХА) НІ БЯРЭ. Нічога не робіцца, не здараецца. Нап'ецца – пад плотом паляжыць, зімою бяз шапкі ходзіць. І ніякая трасца яго ні бярэ. Другі ўжэ лапы адкінуў бы. Жамайдзякі Міл.
НОВАСЦІ З ВОЛАСЦІ. Адусюль. Ну, прыехалі новасці з воласці. Распрагай каня і расказвай, шчо бачыў, шчо чуў. Заполле Кос.
НОГІ ВЫПРУЦІЦЬ. Памерці. Стаў рабіць у амбары, то ўсё краў, цягнуў дахаты. Думоў, век панаваць будзя. Не, прышла пара – усё раўно ногі выпруціў. Стайкі Стайк.
77 👁