Старонка 180
◀ / 310 ▶
НІ СЛОВА НІ ПАЎСЛОВА. Маўчаць, нічога не гаварыць. Разом з Маняю ў аўтобусі ехалі. І ні слова ні паўслова за ўсю дарогу. Чаго яна на мяне засярдзілася? Кушняры Падст. НІ СЛУХУ НІ ДУХУ. Адсутнасць звестак. Як паехоў сусед на заробкі год назад, то ні слуху ні духу. Сакоўцы Міл. НІ СНОМ НІ ДУХОМ. Зусім не ведаць. Прычапіўся брыгадзір: "Ты жывеш ля калхознага агарода, ты ведаяш, хто капусту пакраў". А я ні сном ні духом, мне німа калі глядзець на тую капусту – на рабоці ад цямна да цямна. Яглевічы Ягл. НІ СТАЦЬ НІ СЕСЦІ. Вельмі цесна. Людзей перад святамі ў электрычку набіласё – ні стаць ні сесці. Няхачава Стайк. НІ СТУЛЬ НІ ССЮЛЬ. Невядома адкуль. Ні стуль ні ссюль хмара наплыла. Але, дзякаваць Богу, паспелі зграбці сено да дажджу. Була Міл. НІ ТОЯ НІ СЁЯ. Нешта пасрэднае. Так сабе з віду чалавек: ні тоя ні сёя. Ні тоўсты – ні тонкі, ні высокі – ні нізкі. А завуць Хведаром. Бялавічы Кос. НІ ТУДЫ НІ СЮДЫ. Г.зн. цяжка абысціся. Я без мужыка ні туды ні сюды. І засуня, і высуня, і патаўчэ. Чыгуны з свінымі картоплямі ў печ. А ты пра шчо падумала? Альшаніца Квас. НІ ЎЗАД НІ ЎПЕРАД. Нікуды, ні ў адным з напрамкаў. Мне з табою, жонка, як з бараною ў лесі: ні ўзад ні ўперад. У горад пераязджаць ні хочаш. Прыстала да гэтых свіней, а так жыла б як барыня. Мілейкі Міл. НІ Ў ЗУБ НАГОЮ. Нічога не ведаць, не разумець. Узяў сабе на камбайн за памочніка хлопца Івана Барсуковаго. А ён ні ў зуб нагою, ніц ні разбіраяцца ў тэхніцы. Здаецца, і вучылішча скончыў. Намучыўся з ім, усё самому прышлося глядзець. Любішчыцы Люб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 310 ▶