ПАМІРАЦЬ АД СМЕХУ. Рагатаць. Баіцца жонкі як агню. А гэто быў падпіў, давай сварыцца. А на гуліцы. То людзі слухалі і паміралі ад смеху. Падстарынь Падст. ПАМОЖА ЯК МЁРТВАМУ КАДЗІЛО. Ніяк (не дапаможа). Як чалавек сам ні адужая хворобу, то гэтыя таблеткі памагаюць як мёртваму кадзіло. Заполле Кос. ПАМЯНЕШ (ПАПОМНІШ) МАЁ СЛОВО. Так выказваюць упэўненасць, што сказанае абавязкова збудзецца, здзейсніцца. Казаў табе: стаў хату вокнамі да сонца. Ні паслухоў. Яшчэ ні раз памянеш маё слово. Вышло - у хаці як у цюрме: цёмно, сыро. Бо сонца мало. Альшаніца Квас. ПАМЯНЯЦЬ БЫКА НА ІНДЫКА. Нявыгадны абмен, няўдалы гандаль. Надто хацела ў горадзі жыць. Продала хату ў сяле, купіла кварціру ў горадзі. А тая кварціра на пятом этажэ. Летом гарачэ, зімою холодно. Цяжко падымацца. Шкадуя зараз, кажа: памяняла быка на індыка. г.Івацэвічы. ПАМЯЦЬ КУРЫНАЯ. Дрэнная, слабая (памяць). Пазычыла грошы і ні аддаеш. Яны мне з неба ні падаюць. Забылася яна! Што? Памяць курыная? Заполле Кос. ПАНАДЗІЛАСЯ СВІНЯ Ў АГАРОД. Спадабалася лёгкая нажыва. Бачыш, панадзілася свіня ў агарод. Унук мой ведая, калі пенсію прыносяць. Прыдзя, збедніцца, дай, баба, на курыво. Зарабі ідзі, кажу. Курыць навучыўся - навучыся грошы зарабляць. Скураты Квас. ПАНІ НА ЎСЕ САНІ. Так скажуць пра мажнага чалавека. Ну, ты і разрабілася: пані на ўсе сані. Ты ў аўтобусі адна за дваіх место займаяш. г.Косава. ПА НУТРУ (ПА СЭРЦЫ). Даспадобы. Тры сыны ў мяне, тры нявесткі. От меншаго жонка мне па нутру: гэдака хутка, бы я. У яе ўсё ў руках гарыць, усё ладзіцца. А як зварыць, то не ад'есціся. Мілейкі Міл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
125 👁