пальцом ні паварушыць па гаспадарцы. Панкі Люб.
ПАЛЬЦОМ ПХАНАЯ. Каўбаса хатняга прыгатавання. Німа смачнейшае каўбасы, як пальцом пханая. Корачын Жытл.
ПАЛЯЦ АБ ПАЛЯЦ НІ СТУКНУЦЬ (НІ ЎДАРЫЦЬ). Гультаяваць. Папрасіла суседка мяшка паддаць на плечы з картоплямі. Узяўся спачатку, а пасля кінуў, кажа: “Алена, я ж у адпуску”. Цэлы месяц прагультаяваў, паляц аб паляц ні ўдарыў, усё водпуск спраўляў. Альшаніца Квас.
ПАЛЯЦЕЦЬ З МАТЫЛЯМІ. Памерці. Забярэ смерць, з матылямі не паляціш. Бялавічы Квас.
ПАЛЯЦ У РОТ НІ КЛАДЗІ. Востры на язык хто. Ты яму слово, а ён табе дзесяць у адказ. Яму паляц у рот ні кладзі, з ім не згаворышся. Рыхтык дзед пакойны. Той такі быў. Заполле Кос.
ПАЛЯЧЫЦЬ ГОЛОЎ. Пахмяліцца. Наняла суседа картоплі абгараць. Кажа, пакуль ні палячу голоў, рабіць ні змагу. Прыйшлося ў магазін бегчы. Квасевічы Квас.
ПАМАЗАЦЬ ПА ГУБАХ. Даць хабар. Пайшла да дохтара, то на мяне, старую, глядзець ні хоча. Але як добра памазоў сын яму губы, паклаў у бальніцу. г.Івацэвічы.
ПА МАЛАДОСЦІ. Па нявопытнасці. Па маладосці ўсе мы бацькам клопату даем, ні слухаям іх. Але як наб’ем шышок на лбе, то бярэмся за розум, пачынаям разумець бацькоў. Жамайдзякі Міл.
ПАМІНАЙ ЯК ЗВАЛІ. Згінуць, прапасці. За салдата замуж пайшла. Вяселле зрабілі. Ну, ён паехоў бацькоў праведаць недзі ў Расію. Паехоў – і памінай як звалі. Ды людзі смяяліся, шчо на паявой кніжцы распісаліся. Альшаніца Квас.
ПАМІНАЦЬ (ПАМЯНУЦЬ) ДОБРЫМ СЛОВОМ. Успамінаць пра чалавека з дабрынёю і ўдзячнасцю. Памянем добрым словом Антося. Добрай душы быў чалавек. Пухом яму зямля. г.Івацэвічы.
76 👁