саваць. г.Івацэвічы.
ПАКАЗВАЦЬ ПАЛЬЦОМ. Асуджаць. Загарадзі плота – свіня ў агарод лезуць. А то дажыўся да таго, што людзі на цябе пальцом паказваюць. Квасевічы Квас.
ПАКІДАЦЬ ГУЛЬТАЁЎ. Пацягвацца. Ні пакідай гультаёў на маём ложку, ні пацягвайся. Альшаніца Квас.
ПАКІНУЦЬ НА АДНОМ ПОПЯЛІ. Спаліць. Немцы, як адступалі, пакінулі нас на адном попялі. Бялавічы Кос.
ПАКІНУЦЬ НА ГАДОЎЛЮ. Гадаваць. Карова цялушачку прывяла, да гэдыка хароша: ножкі тонянькія, зорачка на лбе. Пакінулі на гадоўлю, шкада збываць. Размеркі Стайк.
ПАКЛАСЦІ ВОКО. Зацікавіцца. Хрэснік у водпуск з арміі прышоў. А суседска дзеўчына яшчэ ў школу хадзіла. Адразу паклаў воко на яе, пасля арміі пажаніліся. г.Косава.
ПАКЛАСЦІ ГАЛАВУ. Загінуць. З нашых мужчын, каторых на фронт пабралі, палавіну паклалі голавы. Заполле Кос.
ПАКУЛЬ НОГІ НОСЯЦЬ. Колькі стае сілы. Пакуль ногі носяць, то і кароўку трымаю, і парэсятко. А як ні здужаю, то ніц трымаць ні буду. Скураты Квас.
ПА ЛЕВУЮ РУКУ. Злева. Па левую руку ад сяла цячэ рэчка. Альшаніца Квас.
ПАЛІЧЫЦЬ РЭБРА. Набіць. Яшчэ раз троняш майго хлопца, я табе гэтым кіём рэбра палічу. Ні пагляджу, шчо кавалер ужэ. Хрышчонавічы Квас.
ПАЛЬЦА АБКРУЦІЦЬ НІ ЎЗЯЦЬ. Нічога (не ўзяць). Я другі раз замужом, гэто ў мяне другі мужык. Ад першаго пайшла і пальца абкруціць ні ўзяла: такі жмінда быў, ні давядзі Бог. Сало гаршка заскварыць выдзяляў. Альшаніца Квас.
ПАЛЬЦОМ НЕ ПАВАРУШЫЦЬ. Нічого не рабіць. Ано работы свае глядзіць, а прыдзя дахаты, то
86 👁