го хлопца. Заполле Кос.
ПАЙСЦІ ЯК АПАЛОКАНАМУ. З пустымі рукамі. Прыехоў да цёшчы з букетом, а паехоў як апалоканы. Альшаніца Квас.
ПАЙШЛІ (ПРАПАЛІ) ЯК СЁМАЧКАВЫ ЗГОНІНЫ. Так гавораць, калі што-небудзь прападзе ў гаспадарцы неўпрыкмет, бясследна. Вартаваў Сёмачка калгасную полову, згоніны. А вельмі любіў чытаць. І не згледзёў, як злодзеі ўкралі мякіну. Прыехоў старшыня калгаса, пытаяцца: "Дзе згоніны?" - "Пайшлі згоніны", - адказвая збянтэжаны Сёмачка. Вось з таго часу і пайшла гуляць па вёсцы показка: пайшлі (прапалі) як Сёмачкавы згоніны. Крышталь А.А., 1954 г.н., 1999. Заполле Кос.
ПАКАЗАЦЦА НА ВОЧЫ. З'явіцца на кароткі час. Німа людскае работы, ні плацяць нічого ў калхозі. То ездзіць мужык па свеці, шукая заробку. І гэто - паказаўся на вочы сям'е і зноў паехоў у Польшчу. Заполле Кос.
ПАКАЗАЦЬ ДЗЕ РАКІ ЗІМУЮЦЬ. Пагроза пакараць. Яшчэ раз паймаю на яблыні, то пакажу дзе ракі зімуюць. Прыдзі папытай, а сам не маеш права рваць. Яглевічы Ягл.
ПАКАЗВАЦЬ (ПАКАЗАЦЬ) ДУЛЮ Ў КІШЭНІ. Моўчкі выказваць пратэст, нязгоду. Беларусы людзі "смелыя". Яны здольныя толькі дулі ў кішэні паказваць. г.Косава.
ПАКАЗВАЦЬ (ПАКАЗАЦЬ) ЗУБЫ. Агрызацца. Пакуль мой хлеб ясі, зубы мне паказваць ні будзяш. Пайдзеш з хаты - жыві як хочаш. А пакуль будзя так, як я скажу. Скураты Квас.
ПАКАЗВАЦЬ (ПАКАЗАЦЬ) НА ПАРОГ. Выганяць. Прыехоў некі прыблуда-прадсядацяль, давай парадкі свае ўстанаўліваць. То людзі ўзбунтаваліся, хутко паказалі яму на парог. Ніяк ні схацелі за яго гала-
86 👁