ПАЙСЦІ НА ТОЙ СВЕТ. Памерці. Мой швагер маладым на той свет пайшоў. Старэйшы хлопчык ано ў шосты клас хадзіў. То я ўсё памагаў сястрэ па гаспадарцы: і сено, і дрова прывозіў. Размеркі Стайк.
ПАЙСЦІ НА ЯГО (НА ЯЕ) РУКУ. Падтрымаць. Я яго сабе за сведку ўзяў, а ён пайшоў на яго руку. Гошчава Стайк.
ПАЙСЦІ ПА КРЫВОЙ СЦЕЖЦЫ. Жыць не па сумленні. Харошы хлопяц быў, пакуль па крывой сцежцы ні пайшоў. Ажно да цюрмы дажыўся. Вярнуўся адтуль, то ні адна дзеўчына з ім і гаварыць ні схацела. г.Івацэвічы.
ПАЙСЦІ ПА РУКАХ. Згуляцца, часта мяняць кавалераў (пра дзяўчыну). Бяда мацяры, калі дачка па руках пойдзя. г.Івацэвічы.
ПАЙСЦІ РУКОЮ. Шанцаваць. У гаспадарцы лад і парадак, у хляве водзіцца і плодзіцца, кажуць, пайшло рукою. Хрышчонавічы Квас.
ПАЙСЦІ ЎГОРУ БЕЗ ВЯРОЎКІ. Так пажартуюць з таго, хто неспадзявана выбіўся ў начальнікі. Бач ты, Міхасёў хлопяц пайшоў угору без вяроўкі. Заполле Кос.
ПАЙСЦІ Ў ЛЮДЗІ. Пакінуць родную хату ў пошуках куска хлеба. Прыехалі з бежанства з Расіі – бяднота страшная, есці німа чаго. Ды пайшлі з сястрою ў людзі: яна дзяцей у Сіняўцы няньчыла, а я кароў пасвіў. Заполле Кос.
ПАЙСЦІ Ў МАГІЛУ. Памерці. Без пары ў магілу пайшоў чалавек. Яшчэ летом сено касіў у Віжджарах. Бялавічы Кос.
ПАЙСЦІ Ў НАЙМЫ. Наняцца. Што ў калхозі плацілі? Ніц. То стараліся пайсці ў наймы: у косаўскіх мяшчан картоплі ўсю восянь капалі. Заполле Кос.
ПАЙСЦІ Ў ПРЫМЫ. Пасля вяселля пайсці жыць у сям'ю жонкі. Даўней у прымы за багаццем ішлі. Зямлі много, а дачка брыдкая, то бралі ў прымы якого бедна-
86 👁