Старонка 192
◀ / 310 ▶
граззю пазарасталі. Стайкі Стайк. ПАЗНАЦЬ (ПАЧУЦЬ) СМАК. Прызвычаіцца. Так клянуць людзі: каб твой сын смак у гарэлцы пазнаў. І праўда, німа страшней кары, як п'янство. г.Косава. ПА ЗУБАХ. Падыходзіць (пра ежу). О гэтыя цукеркі якраз па маіх зубах, мяккія, мало жаваць трэба. Даргужы Міл. ПАЗУРЭ ПАЗАДЗІРАЛІСЯ. Так кажуць, калі моцна хвалююцца. Паехалі маладыя да вянца, то пазурэ пазадзіраліся, ждучы іх. Аказаласё, там яшчэ перад імі вянчаліся пяць пар. Скураты Квас. ПАЙМАЦЬ ЗА РУКУ. У момант крадзяжу. Капуста на аселіцы ўрадзіла. Стала прападаць, нехто пачаў красці. Ні паспаў ноч – паймаў за руку. Хведара Барадатаго сын. А што? Сядзяць з жонкаю, нідзе ні робяць. А есці трэба. Заполле Кос. ПАЙСЦІ АГНЁМ. Згарэць. Злодзяй хоць вуглы пакінуў бы, а гэто ўсё пайшло агнём. Альшаніца Квас. ПАЙСЦІ ЗА РУКАМІ. Хутка расходаваць, патраціць. Як прышлі грошы, так і пайшлі за рукамі, нічого добраго і не купілі. Галік Міл. ПАЙСЦІ З ВЕТРОМ. Прапасці. Паехалі ў пятнаццатом гаду ў бежанство. На адном возі і самі, і трохі адзежы, мяшэчок аўса, сала аполяц. А ўсё астатняя пакінулі. Так яно з ветром і пайшло. Альшаніца Квас. ПАЙСЦІ З ДЫМОМ. Пра тое, што марна згінула. Памятаю, само пазвозілі збожжа ў гумна. Навальніца страшная была. Як дала маланка ў гумно, то ўсё пайшло з дымом. Гошчава Стайк. ПАЙСЦІ НА ДЗЕЦІ. Выйсці замуж за ўдаўца з дзецьмі. Кавалероў нашых на вайне пабілі, то я пайшла замуж на дзеці. А мае равесніцы так і пазаставаліся ў дзяўках. Альшаніца Квас. ПАЙСЦІ НА ЗЯЛЁНЫЯ. Памерці. Ні смейся, хутко ўсе пойдзям на зялёныя. Скураты Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 310 ▶