Старонка 191
◀ / 310 ▶
абедом, то да вечара падцягнуло духі. Альба Квас. ПАДЦЯГНУЦЬ ВУДЫ. Схуднець. Бач, як табе падцягнуло вуды: толькі вочы блішчаць. Альшаніца Квас. ПАДЫМАЦЦА (ПАДНЯЦЦА) НА НОГІ. Абжыцца. Сёні можно падняцца на ногі, ні тоя, што раней. Ано ні гультуй. Бялавічы Кос. ПАДЫМАЦЬ (ПАДНЯЦЬ) НА НОГІ. 1. Вылечваць. Зараз лекоў якіх хочаш. Дахтара хутко на ногі падымуць. г.Косава. 2. Выгадаваць. Трайко дзяцей адна, без мужыка, на ногі падняла. Усе вывучыліся, усе работу добрую маюць. Плехава Люб. ПАДЫМАЦЬ (ПАДНЯЦЬ) НА СМЕХ. Высмейваць. Ад некаго пачуў, што ў сажалцы каля могліц рыбы много. Паўдня з унуком, сачка ўзяўшы, таўкліся ў том мулі. Людзі ўбачылі – на смех паднялі. Кажуць, тут зроду рыбы ні было. Альшаніца Квас. ПАДЫМАЦЬ (ПАДНЯЦЬ) РУКУ. Стукнуць. О сына выгадавоў. На бацька руку падняў! Гэто ж грэх страшны. г.Івацэвічы. ПАДЫМАЦЬ (ПАДНЯЦЬ) ХВАСТА. Асмялець. Бачыш, падняў хваста, як дачка замуж за міліцанера пайшла. Бусяж Міл. ПАД ЯЗЫК. Танцаваць без музыкі, падпяваючы сабе самому. Камянь ляжаў каля крыжа. Бало, дзецьмі збярэмся каля яго і давай пад язык танцаваць. І весяло было. Заполле Кос. ПАЗАЛАЦІЦЬ РУЧКУ. Даць грошай. Навучыў зяць унучка. Прыедуць, бяжыць да мяне: "Баба, пазалаці ручку". І рагочуць абоя. Куляшы Міл. ПАЗАЛІВАЦЬ (ЗАЛІЦЬ) ВОЧЫ. Напіцца гарэлкі. Якія сёні музыкі? Пазаліваюць вочы, прыдуць у клуб. Яны ж ні патанцуюць, дзяўчат ні бачаць, сядзяць у кутку, смаркачэ павесіўшы. Гошчава Стайк. ПАЗАРАСТАЦЬ ГРАЗЗЮ. Усюды непрыбрана, брудна. Маці ў бальніцы праз каторы месяц, то дзеці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 310 ▶