што ано стараюцца ножку табе падставіць, замест таго, каб памагчы. г.Івацэвічы.
ПАДСТАЎЛЯЦЬ (ПАДСТАВІЦЬ) ПЛЯЧО. Падтрымліваць. Як добра, калі ў бядзе хто плячо падставіць. Ніколі такое не забываяцца. Размеркі Стайк.
ПАДСТАЎЛЯЦЬ СВАЮ ГОЛОЎ (ЛОБ). Рызыкаваць. Прыехалі хлопцы з чужых сёл на музыкі. Нешто ні падзялілі з нашымі. Як счапіліся біцца. Я не пайшоў падстаўляць сваю голоў, усё гэто дурное. г.Косава.
ПАД СТОЛ ПЯШКОМ ХАДЗІЦЬ (ХОДЗІЦЬ). Быць малым. Смачныя, унучок, яблычка? Мы гэту яблыньку пасадзілі даўно, ты тады яшчэ пад стол пяшком хадзіў. Альшаніца Квас.
ПАДСЫПАЦЬ (ПАДСЫПАЦЬ) ПЕРЦУ. Насварыцца, накрычаць. Сын пад ранок дахаты прыйшоў. Кавалер мне знайшоўся ў пятнаццаць гадоў! Я яму добра падсыпала перцу. Жамайдзякі Міл.
ПАДТОПТВАЦЬ (ПАДТАПТАЦЬ) ПАД НОГІ. 1. Дараваць, забыцца на крыўды. Не дай Бог, як я з свекрывёю да залоўкамі жыла. Нацярпелася я ад іх ліха. Але ўсё падтаптала пад ногі, як перайшлі ў сваю хату жыць. Зараз дружым. Заполле Кос. 2. Зневажаць. Зусім цябе жонка з цешчай падтапталі пад ногі: і гультай ты, і п'яніца, і грошай мало зарабляяш. Вазьмі дрына да паганяй кругом хаты, каб пабачылі, хто гаспадар. г.Івацэвічы.
ПАДТУЛЬВАЦЬ (ПАДТУЛІЦЬ) ХВОСТ. Страціць упэўненасць. Хадзіў кандзібобяром па сяле: што-то я, брыгадзір. Ано гарэлачку папіваў штодзень. А скінулі, то хутко хвост падтуліў. Альшаніца Квас.
ПА ДУШЭ. Падабацца. Нарэшці я знайшоў работу па душэ. Жамайдзякі Міл.
ПАДЦЯГНУЛО ДУХІ (ЖЫВОТ). Скажа так той, хто доўга не еў. Пагнаў каравы, забыўся торбу з
90 👁