Хопіць крычаць, бо я табе падпілую рогі, сілы хопіць. Альба Квас.
ПАДПІРАЦЬ СЦЕНУ. Не прымаць удзелу ў танцах, гульнях. Што ты за кавалер? Цэлы вечар ано сцену падпіраяш, на круг ні выйдзяш. Дзяўчата любяць тых, хто танцуя. Яглевічы Ягл.
ПАД ПЛОТОМ НІ ВАЛЯЯЦЦА. Так скажуць пра нешта каштоўнае. Грошы пад плотом ні валяюцца, іх зарабіць трэба. Яны з потом дастаюцца. г.Івацэвічы.
ПАДПУСКАЦЬ ЛЁСТАЧКІ. Хваліць, гаварыць прыемнае. Жаніцца табе пара. Падпусці дзеўчыні лёстачок – любая за цябе пайдзе. г.Косава.
ПАД ПЯТОЙ. Быць у поўнай залежнасці ад некага. З калхоза даўней ні можно было ўцячы. Усе былі пад пятою ў гасударства. Каб выяхаць куды, пашпарт трэба. А пашпартоў нам ні давалі. Заполле Кос.
ПАДРАЗАЦЬ (ПАДРЭЗАЦЬ) ПЯТЫ. Даганяць у касьбе. З маім бацьком ніхто ні мог справіцца ў касьбе. Ён кожнаму мог пяты падрэзаць Я і яшчэ яго касою кашу – да таго хвацкая. Юкавічы Стайк.
ПАД РУКАМІ. Побач, навідавоку. Я люблю, каб у мяне ўвесь інструмент пад рукамі быў: і гэблік, і стамеска, і пілка. Каб я ні бегоў, ні шукаў па сталярні. Заполле Кос.
ПАД СПАНІЦАЮ СЯДЗЕЦЬ. 1. Не мець вяршэнства (пра мужа). Ён век у жонкі пад спаніцаю сядзеў. Альшаніца Квас. 2. Доўга заставацца дзіцём. Да пятнаццаці гадоў пад спаніцаю ў мацяры сядзеў. Скураты Квас.
ПАД СПАНІЦУ СХАВАЦЬ. Аберагаць, шкадаваць. Не была б то маці. Гатова пад спаніцу ўсіх дзяцей схаваць, каб ано з імі ўсё добра было. Панкі Люб. Спаніца – спадніца.
ПАДСТАЎЛЯЦЬ (ПАДСТАВІЦЬ) НОЖКУ. Шкодзіць. Доўго жыву на свеці, колькі людзей пабачыў,
83 👁