ПАД КОРАНЬ. Дарэшты. Прышлі Саветы, усю сям'ю маіх суседоў пад корань вынішчылі. Кулакі да кулакі. А якія яны кулакі? З свайго мазаля жылі, рабілі, як чорныя валы. г.Івацэвічы.
ПАДЛІВАЦЬ (ПАДЛІЦЬ) МАСЛА Ў АГОНЬ. Садзейнічаць непрыязным адносінам. Ужэ былі памірыліся з жонкай. Не, прыехала цешча, падліла масла ў огонь – зноў немцы ў хаці, зноў вайна. Бялавічы Кос.
ПАДМАЗВАЦЬ (ПАДМАЗАЦЬ) ПЯТКІ. Уцякаць. Бык на кароўніку адарваўся, а мы само з лесу ішлі. То добра пяткі падмазалі, ляцелі хучэй за вецяр. Альшаніца Квас.
ПАД МУХАЙ. Быць у стане лёгкага ап'янення. Што ў цябе за работа? Кожны дзень пад мухай дахаты прыходзіш. Хто табе гэту гарэлку дае? г.Івацэвічы.
ПАД МЯТЛУ. Начыста, без астатку. Разышліся, то жонка ўсё пад мятлу з хаты забрала. Хай бярэ, гэто ўсё нажыўное. Я хоць вольны стаў. Гошчава Стайк.
ПАДНІМАЦЬ (ПАДНЯЦЬ) ХВАСТА. Не лічыцца з іншымі. Не хочаш вучыцца, то сядзі як мыш пад веніком на ўроку. А то яшчэ хваста паднімаяш. Прыходзяць, жаляцца настаўнікі. г.Івацэвічы.
ПАД НОЖ. Класціся на хірургічную аперацыю. Каб не лёг пад нож, то ўжэ косці парыў бы. А так выразалі тыя камення, то яшчэ пажыву. Бялавічы Кос.
ПАД НОСОМ. Побач, перад вачыма. У цябе пад самым носом жонка хвостом круціць, а ты, як сляпы, ні бачыш. г.Івацэвічы.
ПАДНЯБЕННЕ Ў РОЦІ ЧОРНАЕ. Злы чалавек. У яе ад злосці паднябенне ў році чорнае. Альшаніца Квас.
ПАДНЯЦЬ НА СМЕХ. Высмейваць. Даўно ў магазіні ні быў. Прышоў, узяў булку хлеба і даю тысячу. А мяне на смех паднялі: "Дзед, ты з неба зваліўся! Хлеб ужэ даўно пяць тысяч каштуя". Заполле Кос.
ПАДПІЛАВАЦЬ РОГІ. Суняць, суцішыць
89 👁