а сустрэліся – абняліся, пацалаваліся. А як жа – свая кроў. Скураты Квас.
СВЕТ АДКРЫЎСЯ. Стала лёгка, радасна. Як пайшла на пенсію, то свет адкрыўся: і ў лес пайду па грыбы, па ягады, і да дзяцей паеду праведаю. А то ўсю жызню на цялятніку прарабіла, без выхадных. Квасевічы Квас.
СВЕТ ЗАВЯЗАЦЬ. Аказацца ў цяжкім становішчы. Мужык цяжко захварэў, завязаў свет. Не ведаю, дзе якую раду знайсці. Бусяж Міл.
СВЕТЛАЯ ГАЛАВА. Так скажуць пра разумнага чалавека, які шмат ведае. О, у гэтаго хлапчаняці светлая галава. Задачкі луская як арэшкі. г.Косава.
СВЕТ НЕМЕРАЙ ПАЙШОЎ. Г.зн. кругом пануе бязладдзе, бесчалавечнасць. Сёні свет немерай пайшоў: крадуць адзін у аднаго, забіваюць адзін аднаго. Заполле Кос. Немера – хаос, беззаконне.
СВЕТ НІ БАЧЫЎ. Ніколі не было такога, ніколі не сустракалася. Гэдакаго муцяля, як ты, свет ні бачыў. Ці гэто праўда, шчо ты за адзін раз канём дзве тоны сена прывёз? Заполле Кос. Муцель – ілгун, манюха.
СВЕТ НЯМІЛЫ. Нічога не радуе. Ой, дзяткі, забылася я ўсе песні, старая ўжэ. Мне і свет нямілы. Пытайцяся ў каго маладзейшаго. Альшаніца Квас.
СВЕТ ПАГАНІЦЬ. Прычыняць людзям няшчасце. Як цябе зямля носіць? Ты ано свет паганіш. І маці, і жонка, і дзеці ад цябе адвярнуліся. Мілейкі Міл.
СВЕТ ПАКАЗАЎСЯ З АЎЧЫНКУ. Стаў нямілы. Як пайшла бяда за бядою, то свет паказаўся з аўчынку. Размеркі Стайк.
СВЕТ ПЕРАВЯРНУЎСЯ. Змяніцца, стаць інакшым. Свет перавярнуўся на нашых вачах: што было брыдко, то зараз харашэ, чаго саромеліся, то зараз паказваюць. Заполле Кос.
СВЕТ ПРАЙДЗІ (ПРОЙДЗЯШ), ТАКОГО НІ ЗНОЙДЗЯШ. Так скажуць пра тое, што рэдка сустра-
89 👁