каецца, ці пра прайдзісвета. Свет прайдзі, такого, як ты, ні знойдзяш. Гэто ж трэба ўмудрыцца і жонку з дзецьмі мець, і з другою распісацца. г.Івацэвічы.
СВЕТУ БЕЛАГО НІ ЎБАЧЫЦЬ. Памерці. Ты ўсе мае нервы з'еў. Прашу цябе: памаўчы. Бо як дам гэтым паленом, то свету белаго ні ўбачыш. Стайкі Стайк.
СВЕТУ БОЖАГО НІ ВІДНО. Зусім нічога не відаць з-за дажджу ці завеі. Не пушчу я цябе на музыкі. Ты паглядзі ў вакно: свету Божаго ні відно. У гэдаку пагоду добры гаспадар сабакі з двара ні выжаня. Альшаніца Квас.
СВЕТУ - БЫТУ НІ ВІДНО. Нічога не бачна (у непагадзь). Кудаса такая, шчо свету-быту ні відно. Заполле Кос. Кудаса – мяцеліца, завея.
СВЕТ СТАІЦЬ (ТРЫМАЯЦЦА). Нехта з'яўляецца ўзорам, прыкладам. На такіх людзях, як былі нашы бацькі, свет трымаяцца. Бедныя былі, замучаныя працаю, але вучылі нас толькі добраму. Альшаніца Квас.
СВЕТ ЦЕСНЫ. Пра нечаканасць сустрэчы. Дзядзько Іван расказвоў, як з суседом у Берліні сустрэліся. Нідаром кажуць: свет цесны. На розных франтах былі, тысячы салдат кругом, а яны ўбачыліся. О радасці было! Скураты Квас.
СВІНЕЙ НІ ПАСВІЎ. Рэзкая вымова чалавеку, які бесцырымонны, фамільярны ў абыходжанні. Ты мне ні тыкай, я з табою свіней ні пасвіў. Будзяш чапляцца, то перацягну гэтаю пугаю, аж выпруцішся, сапляк. Заполле Кос.
СВІНЫ ТАТКО. Так кажуць пра пастушка, які пасе свіней. Як назвалі малого свіным татком, то і да старасці дажыў з гэтаю мянушкаю. Кушняры Падст.
СВІНЯМ ХВАСТЫ КРУЦІЦЬ. Выконваць самую чорную работу. Ні будзяш вучыцца, то будзяш у калхозі свіням хвасты круціць. Альшаніца Квас.
СВОЙ БРАТ. Блізкі па духу чалавек. Рыбак ры-
79 👁