баку свой брат. Яны заўсёды паразумеюцца. Размеркі Стайк.
СВЯТЫМ ДУХОМ ЖЫВІЦЦА. Жыць, нічога не есці. Перастаў есці, зблажэў. Святым духом жывішся ці што? Каб не памёр, глядзі. Хадакі Жытл.
СВЯЦІЦЬ ВАЧЫМА. Адчуваць сорам. Пашла на сабрання ў школу. То людзі ганарово сядзелі, а я свяціла вачыма: сын абы-як вучыцца. Заполле Кос.
СВЯЦІЦЬ ГОЛЫМ ЦЕЛОМ. Быць дрэнна апранутым. Прыехалі з бежанства з Расіі, то гэдака бяднота была, шчо голым целом свяцілі. Альшаніца Квас.
СЕДЗЬМА СЯДЗЕЦЬ. Гультаяваць. Людкі па грыбы, па ягады адзін перад адным бягуць, а ты, як пень, седзьма сядзіш. Заполле Кос.
СЕМ ВЁРСТ ДА НЯБЁС І ЎСЁ ЛЕСОМ. Абычаго нагаварыць, наплявузгаць. Прызнаюся табе, я часом думаю, ці ўсе ў цябе дома. Ты як нагаворыш, то сем вёрст да нябёс і ўсё лесом. г.Івацэвічы.
СЕМ ПАТОЎ ЗЫШЛО. Так скажуць, калі робяць цяжкую работу. Пакуль гной з-пад каровы выкінуў, то сем патоў зышло. Жамайдзякі Міл.
СЕМ ПЯТНІЦ НА ТЫДНІ. Так скажуць пра таго, хто часта мяняе свае думкі, намеры. За табою ні ўгонішся, у цябе сем пятніц на тыдні. Учоры вечаром казаў па дрова паеду, а сёні ўжэ паршука хочаш калоць. А я ні прыбралася да калоння. Квасевічы Квас.
СЕНА ТАКОГО І ПАПАДДЗЯ НІ ЕЛА. Пра вельмі смачную яду. Прыхаджане папу на свята нясуць ласункі, а распараджаецца імі, вядома, пападдзя. Калі хочуць пахваліць гаспадыню за смачны абед, то кажуць: "Сена такого і пападдзя ні ела". Зайка Ф.Я., 1907 г.н., 1989. Заполле Кос.
СЕСЦІ КАЛОМ. Сядзець без работы. Цэлы дзень сядзіш калом, вады вядра ні прынясеш. Альба Квас.
СЕСЦІ НА БЕЛАГО КАНЯ. Страціць адчуванне
84 👁