рэльнасці ад гарэлкі, звар'яцець. Мой сусед на белаго каня сеў: то сабак з пасцелі праганяя, то свіней у хаці шукая. Ні дай Бог так жыць. Яглевічы Ягл.
СЕСЦІ НА КАНЯ. Моцна раззлавацца. Сёні я сеў на каня з-за жонкі: прычапілася, шчо выпіў. А ў мяне і расінкі ў році з ранку ні было, ні тоя шчо гарэлкі. Альшаніца Квас.
СЕЎ (-ЛА, -ЛІ) ЯК ПРЫКІПЕЎ (-ЛА, -ЛІ). Доўга сядзець на адным месцы. Ой, Манячка, добра пагаварыць з табою, але трэба бегчы. А то ля, села як прыкіпела. Ты пабач, мужык ужэ бегая па гуліцы, шукая, дзе я па-дзелася. Ён у млін сабраўся ехаць, а я прапала. Пабягу, бо дасць карбунцоў. Дубітава Міл.
СЁЯ ТОЯ. Мала, што папала пад руку. Пасварылася з мужыком, то сёя тоя з адзежы ўзяла ды вярнулася да бацькоў. Альшаніца Квас.
СКАЗАЦЬ НЕ Ў РУКУ. Не дагадзіць. Ён прывык, што яму ўсе лістом сцелюць, а тут чалавек сказаў не ў руку, вот ён і вызвярыўся. Була Міл.
СКАЗАЦЬ ЯК АДРУБАЦЬ. Выказаць свае думкі ў катэгарычнай, рэзкай форме. Бацько сказаў як адрубаў: "З заўтрашняго дня ідзеш на работу". Куляшы Міл.
СКАКАЦЬ ПАД ДУДКУ. Падпарадкоўвацца, дагаджаць. Не свае словы кажаш. Даўно вядомо, што ты пад брыгадзіраву дудку скачаш. Воля Жытл.
СКАЛІЦЬ (СКІРЫЦЬ) ЗУБЫ. Рагатаць. Чаго ты цэлы дзень скірыш зубы, як дурачка? Размеркі Стайк.
СКІДАЦЬ З СЭРЦА КАМЯНЬ. Адчуць палёгку. Сёні я скінула з сэрца камянь: з сястрою памірылася. Заполле Кос.
СКІДАЦЬ З ШЫІ ЯРМО. Вызваляцца ад прыгнёту, ад улады іншага чалавека. Скінуў з шыі ярмо: пайшоў з калхоза на падсочку ў лес. Свет адкрыўся. Хоць цяжко, але ніхто над душою ні стаіць. Альшаніца Квас.
СКЛАДВАЦЬ (СКЛАСЦІ) РУКІ. Нічога не
77 👁