Прыехоў, а тут кажуць: брат у аварыю папаў, ляжыць у рэанімацыі. Мне як абухом па галаве далі. І чаму ні пазванілі? Я раней прыехоў бы. г.Івацэвічы. ЯК АВЕЧЫ ХВОСТ. Моцна (дрыжаць). Унук надто грому баіцца. Як пачынаяцца навальніца, то прытуліцца да мяне і дрыжыць як авечы хвост. Бялавічы Кос. ЯК АГНЁМ АПЯКЛО. Моцна ўразіла, напалохала. Еду на выхадныя дадому, у аўтобусі расказваюць, шчо ўночы навальніца страшная была, і ў нашом сяле жанчыну забіло. Мяне як агнём апякло: гэто маю маму, надто сон кепскі мне сніўся. Ажно гэто суседку. Верашкі Квас. ЯК АГНЮ БАЯЦЦА. Вельмі моцна (баяцца). Я сабак баюся як агню. Здэцца, нігодзін ні ўкусіў, а ўбачу на дарозі, то чужым надворком абыду. Старажоўшчына Кос. ЯК АДНА МІНУТА. Вельмі хутка (праляцець, прайсці). Канцэрт слухала, даўнейшыя песні спявалі. Дзве гадзіны быў, а для мяне праляцелі як адна мінута. Заполле Кос. ЯК АДРЭЗОЎ. Рашуча (сказаць). Палучыла палучку, мужык паглядзеў на мае грошы і сказаў як адрэзоў: "Больш у калхоз на работу ні пойдзяш, хопіць за капейкі рукі вырываць". Мілейкі Міл. ЯК АКІНУЦЬ ВОКОМ. Без канца-краю, без межаў. Але і зазроныя вочы ў цябе, Алена. Насадзіла картоплёў як акінуць воком. Усю восянь курду будзяш гнуць. Размеркі Стайк. ЯК АМАГА. 1. Колькі сілы, хутка (бегчы). Як амага бяжы ў магазін. Надто смачныя следзі прывязлі, можа, яшчэ ні разабралі. Альшаніца Квас. 2. Надта, вельмі. Як амага старайся вучыцца, бо вучонаму чалавеку лягчэй жыць. Заполле Кос. ЯК АПАРАНЫ. Адчуць няёмкасць, замяшанне. Пачуў ад людзей, што рыбы ў канавах много, з возяра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁