Старонка 283
◀ / 310 ▶
нешта папытаць. Не зразумела табе што на ўроку, папытайся ў настаўніцы, язык ні адваліцца. г.Косава. ЯЗЫК НІ ПАВАРОЧВАЯЦЦА. Цяжка сказаць, спытаць. Язык ні паварочваяцца ў цябе папытацца, але асмелюся: жыве твая дачка з мужыком ці разышлася? г.Івацэвічы. ЯЗЫК ПРЫСОХ ДА ПАДНЯБЕННЯ. Ад страху, здзіўлення страціць здольнасць гаварыць. Мне казалі, што Іван Куляшоў памёр у том Казахстані. А тут твар у твар у Вацэвічах на вакзалі сутыкнуліся. У мяне аж язык прысох да паднябення. Кажа, прыехоў да сястры веку дажываць. Хачу, каб сярод сваіх людзей пахавалі. Заполле Кос. ЯЗЫК РАЗВЯЗВАЯЦЦА (РАЗВЯЗАЎСЯ). Многа гаварыць. Мой чалавек маўклівы, а як вып'я сто грам, то скуль і гаворка находзіцца. Адразу язык развязваяцца. Старажоўшчына Кос. ЯЗЫК СВЯРБІЦЬ (СВЯРБЕЎ). Пра таго, хто не можа стрымацца, каб не выказаць што-небудзь. Табе што – язык свярбеў? Пайшоў расказваць, як кралі калхозныя буракі. Хто ў цябе пытаўся? Украў ды маўчы. Любішчыцы Люб. ЯЗЫК ХОЦЬ ПАДПЕРАЖЫСЯ. Пра языкастага чалавека. З ёй не згаворышся, у яе язык хоць падперажыся. Бусяж Міл. ЯЗЫК ЯК БРЫТВА. Пра вострага на язык чалавека. О, у мяне жонка! У яе язык як брытва. Яна любому перцу пад хвост насыпля. Мілейкі Міл. ЯЗЫК ЯК ПАДЭШВА. Пра коснаязыкага чалавека. Два слова ні звяжа – язык як падэшва. Альшаніца Квас. ЯЗЫК ЯК ПАМЯЛО. Пра таго, хто шмат гаворыць. Язык як памяло, хоць ты гуліцу мяці. Гошчава Стайк. ЯК АБУХОМ ПА ГАЛАВЕ. Пра нешта нечаканае, раптоўнае, што вельмі ўразіла. Быў у камандзіроўцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 310 ▶