СМЯРТЭЛЬНЫ ГРЭХ. Учынак, які ніколі не даруецца. Мацяру з хаты выжываць — гэто смяртэльны грэх. Яна ж цябе, нягодніка, выгадавала! Бялавічы Кос. СНЕГУ СЯРОД ЗІМЫ НЕ ВЫПРАСІЦЬ. Пра вельмі скупога чалавека. Хай Бог укрывая ад такого чалавека. Праз колькі гадоў па-суседску жывем, а ў яго сярод зімы снегу не выпрасіш. г.Косава. СОЛЬ У ВОЧЫ, КАЦАЎБА Ў ЗУБЫ. Такімі словамі засцерагаюцца ад сурокаў. Соль ёй ў вочы, кацаўба ў зубы! Бач ты яе, цялушачка мая кінулася ў вочы. Усе ведаюць: на што гляня — адразу ўрачэ. Мілейкі Міл. СОН НЕ БЯРЭ. Не спіцца. Ноч наступая, то косы дыбом устаюць: сон не бярэ, цэлымі начамі ні сплю. А рано хаджу як п'яна. Альшаніца Квас. СОН РАБОЕ КАБЫЛЫ. Плявузганне, бязглуздзіцца, пустая размова. Я слухаю цябе і думаю: "Ці я дурны, ці тоя, шчо ты расказваяш, — сон рабое кабылы? Шчо ты пляцеш, чалавеча? І кому гэты наш сад трэба? Яго карчаваць пара. Якого тут завода будуць будаваць?" Заполле Кос. СОН ЯК У РУКУ ДАЎ. Спраўдзіўся. Прысніўся мне кавалер. Але ні наш, хрышчонаўскі хлопяц, а бялавіцкі. Ля, ідуць сваты да нас. З Бялавіч. Як глянула на хлопца — той, шчо сніўся. Так і пайшла за яго замуж. Сон як у руку даў. Хрышчонавічы Квас. СОРАМ ЛЮДЗЯМ СКАЗАЦЬ. Ужываецца пры жаданні раскрыць свае адносіны да чаго-небудзь, пра што гаворыцца. З такою хваробаю ў бальніцы ляжыць, што сором людзям сказаць. Заполле Кос. СПАДАЦЬ (СПАСЦІ) З ТВАРУ (З ЦЕЛА). Худзець. Убачыла ў Косаві Васіля Алейнікаваго, ні познала: гэдак спаў з твару. Квасевічы Квас. СПАКОН ВЯКОЎ. Спрадвеку. Спакон вякоў каля нашаго сяла вадзяны млын быў. І муку пытлявалі, і кру
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
127 👁