пы дралі, ні трэба было далёко ехаць. Руда Падст.
СПАЛО САЛО. Схуднець. Пры жывом мужыку нагадавала сало. І сваю, і яе работу рабіў. А засталася адна, то хутко спало сало. г.Косава.
СПАСУ НІМА. Няма ратунку. Варэнне вару, то ад восоў спасу німа. Жытлін Жытл.
СПАТЫКНУЦЦА НА ГЛАДКОЙ ДАРОЗІ. Неспадзявана трапіць у непрыемную сітуацыю. Ва ўсём шанцавало гэтаму чалвеку: і вывучыўся на суддзю, і жонка добра папала, і кварціру добру мая. На табе, бяда спаткала на гладкой дарозі: сын звязаўся з кепскаю кампаніяю. г.Івацэвічы.
СПАЦЬ БЕЗ ЗАДНІХ НОГ. Моцна. Летні дзень доўгі, наробішся, то спіш без задніх ног. Альшаніца Квас.
СПАЦЬ І КУРЫ БАЧЫЦЬ. Драмаць, але чуйна, адным вокам. Пытаяшся, чаму ў нас так кажуць? А вот чаму. Ужэ стары чалавек, сіл нямашака, то ўся сям'я, для прыкладу, на сенакосі, сено грабе, а яго пакідаюць хату сцерагчы, курэй пілнаваць, каб шуляк не ўхапіў. А вядома, ноччу старому не спіцца: усе косці баляць. То ён днём сабе дрэмля на сонцы. Але дрэмля адным вокам, чутко. Кажуць: спіць і куры бачыць. А пасля сталі так казаць на ўсіх, хто лёг крышку днём падрамаць. Жук А.І., 1934 г.н., 2004. Уласаўцы Жытл.
СПАЦЬ МЁРТВЫМ СНОМ. Вельмі моцна. Пасвіла каравы з унуком, нахадзіўся за дзень, то спіць мёртвым сном. І вячэраць ні схацеў. Лазаўцы Міл.
СПАЦЬ НА ХАДУ. Марудзіць. Пашлі на соткі картоплі палоць. То я да абеду чатэры радкі прайшла, а яна ано два – спіць на хаду. Гладышы Міл.
СПАЦЬ У ШАПКУ. Празяваць. Глядзі, ні спі ў шапку, а то косаўскія кішарэ спрытныя хлопцы, адаб'юць у цябе дзеўку. Квасевічы Квас.
СПАЦЬ ЯК ЗАЯЦ. Чуйна спаць. Дзіця малоя, то які сон? Спіш як заяц. Заврушыцца ды схватваяшся то
85 👁