Старонка 231
◀ / 310 ▶
дома слово ў слово паўторыць. Міхнавічы Стайк. СЛОЎ НІМА І МАТЫ СКОНЧЫЛІСЯ. Няма цярпення далей гаварыць. Слухаю я цябе ўжэ цэлы час. А мне і сказаць німа чаго на тваю гаворку: слоў німа і маты скончыліся. Гошчава Стайк. Маты – мацюкі. СЛУЖЫЦЬ СЛУЖАНКАЮ. Дагаджаць. Пайшла на пяцёро дзяцей і будзя век служыць служанкаю. Заполле Кос. СЛЯЗА СЛЯЗУ ПАБІВАЯ. Няўцешна, горка плакаць. Сядзіць над магілаю, ано сляза слязу пабівая. Альшаніца Квас. СЛЯПІЦАЮ ЛЕЗЦІ Ў ВОЧЫ. Назаляць. Адыдзіся, ні лезь сляпіцаю ў вочы. Ні мой сабака пабраў тваіх курэй. Шукай двухногаго сабаку. Квасевічы Квас. СЛЯПІЦЬ ВОЧЫ. Рабіць карпатлівую працу, якая патрабуе вялікай увагі. Мая жонка кожны вечар слепіць вочы: ручнікі ўнучцы на вяселле вышывая. Аляксейкі Стайк. СМЕРЦІ ДАБЫВАЦЬ. Быць вельмі слабым. Антось смерці дабывая, а быў такі здаровы чалавек. Заполле Кос. СМЕХ ЗРАБІЦЬ. Абсмяяць. От паскудны ты, Сцяпан. Смех зрабіў з кульгаваго чалавека. Гэто ж грэх паказваць, як ён ходзіць. г.Косава. СМЕХ ЛЮДЗЯМ СКАЗАЦЬ. Пра тое, што можа рассмяшыць. Смех людзям сказаць: гэто ж Максім прыходзіў да мяне, старое, у сваты. А я жартую: “А як дзіця зробім, то шчо нам дзеці нашыя скажуць?”. То пакрыўдзіўся. Яглевічы Ягл. СМЕХ СМЕХОМ. Г.зн. можна і пажартаваць, але што з гэтага выйдзе. Смех смехом, але дасць бацько, што калясо ў ровары загнулі. Була Міл. СМЕШКІ З БАБІНАЕ ПЛЕШКІ. Кпіць з каго-небудзь. Гавару брыдко, бо без зубоў. А вам смешкі з бабінае плешкі. Альшаніца Квас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 310 ▶