СЛЕДОМ ЗА ДЗЕДОМ. Пракладзеным шляхам (ісці). Спачатку старэйшы брат у Амерыку паехоў, а следом за дзедом і меншы. То старэйшы прывёз цімало даляроў, а меншы ано грамафона з пласцінкамі. Як завядзе, бывало, нядзеляю, то з усяе ваколіцы збягаліся паслухаць. Заполле Кос.
СЛЕД ПРАСТЫЎ. Знікнуць. Хацеў перадаць дачцэ свяжыны суседом, ён да сына ў Брэсць едзя. Пайшоў, а яго ўжэ і след прастыў. Яшчэ поначы яго ў Няхачаво на поязд завязлі. Заполле Кос.
СЛЕДУ (МІЗІНЦА) НЕ ВАРТ. Недастойны, не заслугоўвае павагі. Ты чаго на мяне, франтавіка, голас павышаяш? Ты, сапляк, майго следу не варт. г.Івацэвічы
СЛЕД У СЛЕД ХАДЗІЦЬ. Не адстаючы, па пятах. Мералі соткі на полі, то брыгадзір след у след хадзіў. Гэто гэдык баяўся, каб каму лішняго ні намералі. Азярцо Падст.
СЛЁЗЫ ЛЬЮЦЦА РЭКАЮ. Няўцешна, горка плакаць. У мяне і зараз слёзы льюцца рэкаю, калі ўспомню, як людзей пастралялі ў нас каля крыжа. Заполле Кос.
СЛОВА НЕ АБЯРНУЦЬ. Маўчаць. У мяне зяць, як цяля без'языкае: за цэлы дзень і слова не аберня. Альшаніца Квас. Абярнуць – вымавіць.
СЛОВА НЕ ВЫЦЯГНУЦЬ. Так скажуць пра маўклівага чалавека. Як ты, Марыля, з ім пражыла ўвесь век? Ён у цябе такі маўклівы, з яго слова не выцягняш. І як ён цябе замуж пазваў? Скураты Квас.
СЛОВО ЗА СЛОВО. Паступова, паводле развіцця, пашырэння гутаркі. Давай успамінаць, як бацькі даўней жылі, з-за зямлі судзіліся. А ён мне кажа: "Гэто твой бацько на майго ў суд падаў". І от слово за слово – і за даўнейшае пасварыліся. Яблонка Жытл.
СЛОВО Ў СЛОВО. Дакладна паўтарыць, запомніць, перадаць і інш. У майго хлопца гэдака памяць хороша. Што на ўроку вучыцяль расказвае, то ён
76 👁