яго Ўладзё, як зайца ці лісу ўпаляваць. Кажа, вазьмі моркоў ці кусочок кураціны, пасып іх табаком, пакладзі на пень. Заяц убачыць моркву, пачне есці, а табак у нос пападзя, заяц як чыхня, стукняцца галавою аб пень і ногі адкіня. Бяры цёплянькаго. Гэдык і ліса. А ён стаіць, вушы развесіў ды слухая, верыць. Заполле Кос.
ВУШЫ СВІЦЯЦЦА. Так скажуць пра старога чалавека. У яго ўжэ вушы свіцяцца, а на маладзіц заглядаяцца. Альшаніца Квас.
ВЫБІРАЦЬ ВОЧЫ. Папракаць. Дачка разышлася з мужыком, то сваха мне вочы выбірая, кажа, што я ўлезла ў іхню жызню. А ці гэтаму праўда? Скураты Квас.
ВЫБІЦЦА З ГРОШАЙ. Адчуць нястачу. Ушчэнт выбілася з грошай, булку хлеба німа за шчо купіць. Размеркі Стайк.
ВЫБІЦЦА З СІЛ. Вельмі стаміцца, знясіліцца, аслабець. Заблудзіўся ў лесі, зайшоў у некая болото, ушчэнт выбіўся з сіл. Ледзьве прыпоўз дахаты. Едчыкі Квас.
ВЫБІЦЦА СА СНУ. Доўга не спаць, варочацца. Як раздумоўся, як нашы бацькі цяжко жылі, выбіўся са сну, цэлу ноч ні спаў. Гічыцы Ягл.
ВЫБІЦЦА Ў ЛЮДЗІ. Стаць уплывовым чалавекам, дабіцца вядомасці. Бач, бацько конюхом у калхозі, а сын высокім начальніком у горадзі, выбіўся ў людзі. Куляшы Міл.
ВЫБІЦЬ ДУРАСЦЬ З ГАЛАВЫ. Адвучыць ад дрэнных звычак. Трэба рабіць, што ўсе людкі робяць. А ты чаго гарачаю парою рыбу лавіць паехоў? Сено грабці трэба! Я выб'ю дурасць у цябе з галавы! Яглевічы Ягл.
ВЫБІЦЬ ЗЕМЛЮ З-ПАД НОГ. Стварыць няпэўнае становішча ці няспраўджанасць спадзявання. Я так спадзяваўся, што мой сынок заменіць мяне, а ён, беднянькі, у том Афганістані галаву склаў, выбілі ў мяне землю з-пад ног. Стайкі Стайк.
156 👁