ВОЧЫ НА МОКРОМ МЕСЦІ. Пра таго, хто часта плача. Не бядуй па свіне, шчо прапала. Каб ано горшае бяды ні было. А то вочы на мокром месці, плачаш паўсём. Грыўда Міл.
ВОЧЫ ПАРОЦЬ. Папракаць. Дачка байстручка зрабіла, а мацяры вочы поруць. Бялавічы Кос.
ВОЧЫ ПРАГЛЯДЗЕЦЬ. Доўга чакаць. Паехоў мой гаспадар па дрова. Цямнея, а яго німа. Усе вочы праглядзела. А ён, бач, на грыбы нарваўся. Цэлы мех прывёз! Була Міл.
ВОЧЫ РАЗБЯГАЮЦЦА. Пра разнастайнасць уражанняў. Зайшла ў новы магазін – вочы разбягаюцца: шчо твоя душа жадая – усё е. Жамайдзякі Міл.
ВОЧЫ Ў САБАКІ ПАЗЫЧЫЦЬ. Пра выключнае нахабства, нялюдскасць. Забраў дзве капіцы майго сена, людзі даказалі. Не, божыцца, клянецца, што ні браў. Кажу: "Чалавеча, ты вочы ў сабакі пазычыў. Мяне можно ашукаць, а людзей ні ашукаяш». Аўсто Стайк.
ВОШ УКУСІЦЬ. Г.зн. рана ці позна жыццё кожнаму пасылае выпрабаванні. Як вош укусіць, як перастрадая, то ўспомніць бацькоў, пашкадуя, што ні слухоў іх. Панкі Люб.
ВУХАМ НІ ВЯСЦІ. Не зважаць. Прашу гаспадара, каб поліка ў свінінцы паправіў, а ён і вухам не вядзе. Цэлы дзень ляскаюць свіня дошкамі. Заполле Кос.
ВУШЫ АПУСЦІЦЬ. Зняверыцца. З першага разу ні здаў на права і адразу вушы апусціў. Людзі за дзясятым разом здаюць, здасі і ты. Міхнавічы Стайк.
ВУШЫ ВЯНУЦЬ. Непрыемна слухаць. Стары чалавек, а пачне з маладымі бабамі жартаваць, німа як слухаць – вушы вянуць. Кушняры Падст.
ВУШЫ ПУХНУЦЬ. Так скажа чалавек, які вельмі хоча курыць. Цэлы дзень кароў пасвіў, а курыво забыўся, то вушы пухнуць. Быч Стайк.
ВУШЫ РАЗВЕСЦЬ. Даверліва слухаць. Вучыць
167 👁