ВЫВАЛІЦЬ ГАГАВІЦУ. Хадзіць у мароз з адкрытым горлам. Дзе твой шалік? Чаго ты вываліў гагавіцу на мароз? Альшаніца Квас. Гагавіца – горла. ВЫВАРОЧВАЦЬ (ВЫВЯРНУЦЬ) ДУШУ. Ванітаваць. Такая гідлівая. Сядзям абедаць, не дай Бог чарвячок ці муха пападзя ў міску, то з яе душу выварочвая. г.Косава. ВЫВЯРНУЦЬ КАЖУХА. Раззлавацца, вызверыцца. Папрасіла суседа, каб трымаў сабаку на прывязі, то як вывярнуў кажуха на мяне. Альшаніца Квас. ВЫВЯСЦІ З ЦЯРПЕННЯ. Раззлаваць. Прывёз сын унука на лето, то кожны дзень вывядзя з цярпення – такі неслух, што сілы мае німа на яго. Аўсто Стайк. ВЫВЯСЦІ НА ПЕНЬ СРАЦЬ. Выкрыць, выявіць. Украў у мяне касу і прытаіўся, думае, што прамаўчу. Я вывёў яго на пень сраць. Заполле Кос. ВЫВЯСЦІ НА ЧЫСТУЮ ВОДУ. Выкрыць. Хавайся ні хавайся, а я цябе на чыстую воду вывяду, хай усе ведаюць, які ты добры. Скураты Квас. ВЫДЗІРАЦЬ ВОЧЫ. Быць нахабным, не ўступаць ні старому, ні малому. Пасаромся, ні выдзірай вочы старому, бо сам старым будзяш. Заполле Кос. ВЫДЗІРАЦЬ (ВЫДРАЦЬ) З ГОРЛА. Так скажуць пра сквапнага чалавека. Антось такі: ён з горла выдзяра, ён свайго ні ўпусціць. Жамайдзякі Міл. ВЫЙСЦІ НА КОРАНЬ. Абжыцца. Выйшлі на корань, ано пачалі жыць, а тут вайна. Заполле Кос. ВЫЙСЦІ СУХІМ З ВАДЫ. Застацца беспакараным. З любой бучы, сваркі выходзіць сухім з вады, такі ліс, такі ўгоднік. Бялавічы Кос. ВЫКІДВАЦЬ (ВЫКІНУЦЬ) ГРОШЫ НА ВЕЦЯР. Траціцца на непатрэбнае. Нашто табе гэта шаляноўка трэба была? Да яшчэ ў цыганоў. Яна тут жа аблезя. Ано выкінула грошы на вецяр. Гошчава Стайк. ВЫКІДВАЦЬ КОНІКІ. Рабіць ці гаварыць непа-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
160 👁