трэбшчыну, глупства. Трошкі корка панюхая – і пайшоў конікі выкідваць: то біцца яму хочацца, то сварыцца, то сядзя песні спявая. Хрышчонавічы Квас. ВЫКІНУЦЬ З ГАЛАВЫ. Пазбавіцца непрыемных думак. Што было, то мінуло, выкінь з галавы, жыві ды Божым светом радуйся. Панкі Люб. ВЫКЛАСЦІ (ВЫКЛАДАЦЬ) БОКІ. Уволю наесціся. Была ў гасцях у дачкі, от выклала бокі, маладыя цяпер умеюць смачно наварыць. Руда Падст. ВЫКРУЧВАЦЬ РУКІ. Нахабна дамагацца свайго. Мой бацько ў калхоз ні схацеў уступіць, то ўсякімі спосабамі рукі выкручвалі: падаткамі замучвалі, пастаўкамі, шарваркамі. Заполле Кос. ВЫЛАЗІЦЬ (ВЫЛЕЗЦІ) БОКОМ. Не пайсці на карысць. Ніхай табе маё дабро вылязя боком, як ты пайшоў да мяне ў хату красці. Альшаніца Квас. ВЫЛАЗІЦЬ (ВЫЛЯЗЦІ) З САРОЧКІ. Бегчы з усіх сіл. Як ляснуў гром, то дзеці з лесу ляцелі, гатоў з сарочкі вылязці. Размеркі Стайк. ВЫЛАЗІЦЬ (ВЫЛЕЗЦІ) СА СКУРЫ. Старацца, імкнуцца. Наш брыгадзір ажно са скуры вылазіць, каб дагадзіць начальству, а на людзей яму напляваць. г.Косава. ВЫЛАМАЦЬ З КАЛЕНА. 1. Дабіцца свайго. Ён табе з калена выламая, а дастаня. Заполле Кос. 2. Пра неадольнае жаданне штосьці мець. Маёй жонцы з калена выламі, а дай грошы на абноўку. Альшаніца Квас. ВЫЛУПІЦЬ ЗЕБРЫ (БЕЛЬМЫ, ВОЧЫ). Утаропіцца, пільна ўглядацца. Чаго ты на мяне гэдык зебры вылупіў? Першы раз убачыў? Заполле Кос. Зебры, бельмы – вочы. ВЫЛЯТАЦЬ (ВЫЛЯЦЕЦЬ) З ГАЛАВЫ (З ПАМЯЦІ). Забывацца, не захавацца ў памяці. Выляцяло з галавы, як той гарадок называяцца, дзе ў арміі служыў. Зусім німа памяці. Яглевічы Ягл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
162 👁