Старонка 238
◀ / 310 ▶
пасадзілі б. г.Івацэвічы. СХОДЗІЦЬ (СЫСЦІ) НА ПШЫК. Прападаць, не мець выніку. Пасадзілі картоплі раннія, ужэ велькія былі. А мароз у канцэ мая як даў – уся работа сышла на пшык. Уласаўцы Жытл. СЦЕЖКА ЗАРАСЛА. Так кажуць, калі забываюць пра каго-небудзь ці пра што-небудзь. Паміраў дзед, то прасіў: "Глядзеця, унучкі, каб прыходзілі мяне праведваць, каб сцежка да мяне ні зарасла". Альшаніца Квас. СЦЯМНЕЛО І ПАСТАЯЛО. Мінуў час. Паехоў хлопяц у Слонім. Сцямнело і пастаяло, а яго німа. Места сабе ні знаходжу, каб хоць усё добра бало. Бусяж Міл. СЧАРНІЦЬ (ЗБІЦЬ) НА ГОРКАЯ ЯБЛЫКО. Адлупцаваць, адсцябаць. Палез да суседа па гуркі, то бацько счарніў на горкая яблыко. Больш ні палезя. Альшаніца Квас. СЭРЦО АБАРВАЛАСЁ. Так скажуць, калі моцна спалохаюцца. Прыбег унук, крычыць: "Баба, баба, Танька павесілася!" У мяне і сэрцо абарваласё. А гэто яна зачапілася сукеначкаю за шчыкеціну ды вісіць на плоці. Альшаніца Квас. СЭРЦО ГАТОЎ ВЫСКАЧЫЦЬ. Адчуваць моцнае напружанне, хваляванне. Прабеглася да аўтобуса, каб ні спазніцца, то сэрцо гатоў выскачыць. Уласаўцы Жытл. СЭРЦО ЁКНУЛО. Раптоўна адчуць хваляванне, неспакой. Ехала ў аўтобусі з Косава. Зайшоў чалавек ды кажа, шчо ў Заполлі пажар быў. У мяне і сэрцо ёкнуло: гэто ж, мусіць, я ні выключыла кіпяцільніка. Але, слава Богу, абышлосё. Гэто дзеці траву падпалілі. Заполле Кос. СЭРЦО ЗАМІРАЯ. Адчуць хваляванне, радасць. Пойдзяш у лес, як само чаромуха пачыная цвісці, то сэрцо замірая. Увесь лес звініць, гэдак птушачкі спяваюць. І дахаты ні хочацца ісці. Бялавічы Кос. СЭРЦО ЗАХОДЗІЦЦА (ЗАЙШЛОСЯ). 1. Так ка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 310 ▶