СТРОІЦЬ СМЕШКІ. Абсмейваць. Ні былі б то маладыя, з усяго строяць смешкі. Жытлін Жытл. СТРЭЛІЦЬ (СТУКНУЦЬ) У ГОЛОЎ. Пра нечаканае з'яўленне думкі. Нетто стрэліло яму ў голоў: адно паеду на лётчыка вучыцца. Кажу яму: "Хай гарадскія на гэто вучацца, а мы спрадвеку па зямле ходзім". Бусяж Міл. СТРЭЛЯНЫ ГАРАБЕЙ. Асцярожны, вопытны. Пятруся Гарбялёваго на мякіні ні правядзеш. Ён стрэляны гарабей. Альшаніца Квас. Гарабей – верабей. СУНДУКІ ЛОМЯЦЦА. Пра вялікае багацце. Бяры вон Алену Бабеяву замуж, яе бацько багаты. У іх сундукі ломяцца. Будзяш як сыр у маслі качацца. Квасевічы Квас. СУНУЦЬ (УСУНУЦЬ) НОСА. Умешвацца не ў сваю справу. Чаго ты век суняш носа, куды цябе ні просяць? Па храпах палучыць хочаш? г.Косава. Храпы – тут: нос. СУХОГО РУБЦА НIМА. Моцна змокнуць. Папаў пад навальніцу, а ні было дзе схавацца. Прышоў дахаты, то сухого рубца на мне ні засталосё. Быч Стайк. СУШЫЦЬ ЗУБЫ. Смяяцца. Бало, пайдзям на работу, то цэлы дзень з хлопцамі зубы сушым. І ні ўтомімся. Вечаром яшчэ на музыкі бяжым. Ні былі б то маладыя. Альшаніца Квас. СУШЫЦЬ МОЗГІ. Зашмат часу аддаваць вучобе, сядзець з кнігамі. Усе твае равесніцы ў клуб пабеглі, на музыкі, а ты цэлымі днямі сядзіш з гэтымі кніжкамі, сушыш мозгі. Мілейкі Міл. СУШЫЦЬ СУХАРЭ. Чакаць пакарання. Прасіла цябе, каб ні ездзіў на матацыклі без правоў. Ні паслухоў, паймалі. А зараз сушы сухарэ. Грыўда Міл. СХОДЗІЦЬ (СЫСЦІ) З РУК. Даруецца. Ні быў бы то сынок начальніка, што ні зробіць, усё яму з рук сходзіць. А такі вырвус. Другого ўжэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
138 👁