СТАЯЦЬ (СТАЦЬ) ПАПЯРОК ДАРОГІ. Перашкаджаць. Ты вечне стаіш мне папярок дарогі. І не збрыдло табе спадцішка кусаць мяне? Галік Міл.
СТАЯЦЬ ПЕРАД ВАЧЫМА (У ВАЧАХ). Уяўляцца. Маці як жывая перад вачыма стаіць. А ўжэ дзесяць гадоў як німа. Альшаніца Квас.
СТАЯЦЬ СЛУПОМ. Здранцвець ад нечаканасці. Адчыніў варота на надворок, а сабака знячэўку як кінуўся. Стаю слупом, ні ўцякаю – ногі адняліся. Квасевічы Квас. Ленавацца. Што ты стаіш слупом? Варушыся, за нас ніхто ні аполя гэтыя буракі. Гошчава Стайк.
СТАЯЦЬ У ВУШАХ. Гучаць. На канцэрці была. Да гэдаку песню харошу спявалі, стаіць праз каторы дзень у вушах у мяне. Няхачава Стайк.
СТОЙ НІ СТОЙ. Пра безвыніковае чаканне. Стой ні стой – нічого ні выстаіш: хлеба ў магазін сёні, мусіць, ні прывязуць. Размеркі Стайк.
СТОЛ ЛОМІЦЦА. Увесь застаўлены ежай. Сёні на вяселлі сталы ломяцца, ні тоя, што даўней. Бало, яечні насмажаць, аладкоў мучаных, мяса, кісялю – ды і вяселья. Заполле Кос.
СТО РУБЛЁЎ УБЫТКУ. Пра чалавека, з якога німа ніякай карысці. З такім памочніком, як ты, ні заробіш, а праробіш. Ні чалавек, а сто рублёў убытку. Альшаніца Квас.
СТРАЛОЮ ПАЛЯЦЕЦЬ. Імкліва пабегчы. Муку пшанічну ў магазін прывязлі, а хутко Вялікдзянь. То мая жонка стралою паляцела, каб купіць. Ёдчыкі Квас.
СТРАСЯНУЦЬ ЗА КАЎНЕР. Напалохаць, пакараць. Страсяні добра там яго за каўнер. Каб больш ні патыкаў носа, куды ні трэба. Зялёны Бор Стайк.
СТРОІЦЬ ДУРНЯ. Прыкідвацца няцямлівым. Ні строй дурня з сябе, німа чаго. Давай бяры лішпанку і капай траншэю пад фундамянт. Ні агінайся. Скураты Квас. Лішпанка – рыдлёўка.
83 👁