Старонка 235
◀ / 310 ▶
рыста, паслалі на ферму даглядчыком. Стаў на дыбы: "Я цялятам хвасты круціць ні буду!" А дзе табе лепшае работы ўзяць? Ні трэба было піць! Бялавічы Кос. СТАРАЯ ПЕСНЯ. Даўно вядомае, неаднойчы чутае. У цябе, Трахім, старая песня: "Каб я паехоў вучыцца, як пасылалі, то ўжэ начальнікам станцыі быў бы". Каб да кабы, то ляталі б валы! Заполле Кос. СТАРШЫ КУДЫ ПАШЛЮЦЬ. Так жартуе, смяецца з сябе падсобны работнік. Я ў калхозі высокі началь-нік – старшы куды пашлюць. Гічыцы Ягл. СТАЦЬ НА НОГІ. Абжыцца. Згарэло нашо сяло ў вайну, у зямлянках жылі. Але паціху абжываліся: хаты, хлявы паставілі, сталі на ногі. Зыбайлы Жытл. СТАЯЦЬ ГАРОЮ. Абараняць, заступацца. Ні была б то маці. Хоць і п'яніца сын, а яна за ім гарою стаіць. Жытлін Жытл. СТАЯЦЬ (СТАЦЬ) КАЛОМ У ГОРЛІ. Так скажуць, калі па няведанні з'ядуць тое, што выклікае агіду. Пайшоў да суседа, а само яны абедалі. І мяне запрасілі. Мяса цэла міска стаіць на стале. Ну, я і добра паеў. Пытаюцца, ці мясо смачнае. Кажу: "О, яшчэ якоя смачнае!" Смяюцца: "Гэто нутрыя". Мяне чуць ні вырвало. Стаіць тоя мясо другі дзень калом у горлі. Бялавічы Кос. СТАЯЦЬ (СТАЦЬ) НАД ДУШОЮ. Назаляць, надакучаць. Адыдзіся, ні стой над душою. Я і сам ведаю, як трэба класці печку. Старажоўшчына Кос. СТАЯЦЬ НА ЗАДНІХ ЛАПКАХ. Падпарадкоўвацца. Збоку то брыдко глядзець, як ён стаіць на задніх лапках перад начальнікам. г.Івацэвічы. СТАЯЦЬ ПАД ВЯНЦОМ. Вянчацца. Як гляну на картачку, дзе мае бацькі стаяць пад вянцом, то слёзы з вачэй коцяцца. Такія маладыя, такія харошыя. Заполле Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 310 ▶