пакарміць, то пялюшкі памяняць. Була Міл.
СПАЦЬ ЯК ПШАНІЦУ ПРАДАЎШЫ. Спакойна, моцна (спаць). Прывёз сено з балота, то спіць зара як пшаніцу прадаўшы. Панкі Люб.
СПУСЦІЦЬ ШКУРУ (СЕМ ШКУР). Пакараць, набіць. Яшчэ раз возьмяш запалкі ў рукі, то спушчу шкуру. Стайкі Стайк.
СПУСЦІЦЬ ЮХУ. Набіць да крыві. Што яны ні падзялілі? Гэдык біліся, што адзін аднаму юху спусцілі. Заполле Кос.
СТАВІЦЬ (ПАСТАВІЦЬ) НА АДНУ ДОШКУ. Раўняць. Ніздарма ў Расеі кажуць: муж і жана – адна сатана. Іх пастаў на адну дошку – не пераважаць. Абоя ўпартыя, ні ўступяць адзін аднаму. Яглевічы Ягл.
СТАВІЦЬ (ПАСТАВІЦЬ) НА ВУШЫ. Прымусіць актыўна дзейнічаць. Трэба было лякарство – жонка моцно захварэла, то ўсіх на вушы паставіў. Аж з Масквы сваякі лекі перадалі. Любішчыцы Люб.
СТАВІЦЬ (ПАСТАВІЦЬ) НА КОН. Дзейнічаць з рызыкай дзеля выйгрышу. Мой зяць усё паставіў на кон: прадаў кварціру, машыну, пераехоў у бацькаву хату. Фермяром стаў, пачаў козы разводзіць. Малако казіная надто дарагоя. Але людзі бяруць добра. г.Івацэвічы.
СТАВІЦЬ (ПАСТАВІЦЬ) НА НОГІ. Вылечваць. Думоў, што памру. То ж дактара паставілі на ногі. Хоць стары, а жыць хочацца. Хочацца падзвіцца, што далей з людзьмі будзя. Воля Жытл. Гадаваць. Засталася без мужыка з трыма дзецьмі, усіх на ногі паставіла сама. Бараны Ягл.
СТАВІЦЬ (ПАСТАВІЦЬ) ПАДНОЖКУ. Перашкаджаць, шкодзіць. Бач, як ты мне падножку паставіў. Гэто ж мне хацелі нowага трактара даць, а ты перабег мне дарогу. Квасевічы Квас.
СТАНАВІЦЦА (СТАЦЬ) НА ДЫБЫ. Не згаджацца, пярэчыць. Паймалі п'янаго, адабралі права тракта-
89 👁