Старонка 271
◀ / 310 ▶
адзін, лазню пабудаваў. І ад каго ён навучыўся? Квасевічы Квас. ЦАНЫ НІ СКЛАСЦІ. Вельмі высока ацэньваць. Яна такая ганаровая, цаны сабе ні складзе. Альшаніца Квас. ЦАПУ-ЛАПУ. Хутка, спяшаючыся. Прыбег сын: “Укамандзіроўкуадпраўляюць. Заразмашынапад’едзя”. Ой, Божа, цапу-лапу, того-сёго ў торбу ўкінула, а тут і машына. Заполле Кос. ЦАПЫ ВЯЗАЦЬ. Зацята лаяцца, сварыцца, грызціся. Што вы там узяліся цапы вязаць? Работу трэба рабіць, а не сварыцца. Міхнюк Г.Ф., 1942 г.н., 2011. Размеркі Стайк. ЦЕРАЗ ПЕНЬ КАЛОДУ. Абы-як. Рабілі цераз пень калоду, то тое і маяця: развальваяцца ваша печка. Жамайдзякі Міл. ЦЁМНЫ ДЫ ЧОРНЫ. Недагледжаны. Памярла жонка, адзін жыве ў пустой хаці, цёмны ды чорны. Ажно шкада чалавека. Альшаніца Квас. ЦЁПЛАЕ МЕСТО. Выгаднае, дае прыбытак. Цёплае место мой сват займеў: муку выдае каравам у калхозі. Калолі ў яго свіню, памерылі сало – на цэлую пядзю. Зполле Кос. ЦІ БЛІЗКО ЦІ ДАЛЁКО. Аднолькава, без розніцы. Мне ці блізко картоплі ці далёко – без розніцы. У мяне свой трактар у руках. Хадоркі Кос. ЦІ ГОЛЯНО ЦІ СТРЫЖАНО. Аднолькава, ніякай розніцы. Мне ці голяно ці стрыжано: магу па дрова ехаць, магу па сено. Альбы работа была. Мілейкі Міл. ЦІ ВЕРЦЬ-КРУЦЬ ЦІ КРУЦЬ-ВЕРЦЬ. Без розніцы. Ці верць-круць ці круць-верць – помачы ні прыжду, самому трэба дрова калоць. Юкавічы Стайк. ЦІ МАЛО ШЧО. Усё можа здарыцца, усяк бывае. Ці мало шчо е на свеці? Ніздарма ў нас кажуць: шчо край, то абычай. Бялавічы Кос.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 310 ▶