ХОЦЬ ШАРОМ ПАКАЦІ. Нічога няма, зусім пуста. Курам німа ячменю. Думала, шчо ў скрыні яшчэ е. Паглядзела – хоць шаром пакаці. Альшаніца Квас.
ХОЦЬ ШЫЛОМ ПАД БОК ПАРЫ. Так кажуць пра гультая. Такі лянівы, на работу ні выправіш. Хоць шылом пад бок пары. Бялавічы Кос.
ХОЧАШ НІ ХОЧАШ. Наперакор свайму жаданню. Хочаш не хочаш, хоць і свято велькая, Вялікдзянь, а на работу ісці трэба. Каравы ні будуць галодныя. Стайкі Стайк.
ХРЫСТОМ-БОГОМ ПРАСІЦЬ. Умольна (прасіць). Хрыстом-Богом прашу, ні трывожця мяне. Ні бачыў я, як яны завяліся біцца. Як я прышоў, то ён ужэ ляжаў каля магазіна ў крыві. г.Івацэвічы.
ХТО КУДЫ. У розныя бакі. Маладыя былі, пашлі красці яблыка ў калхозны сад. Нарваліся на стоража, то ўцякалі хто куды. Альшаніца Квас.
ХТО Ў ПЛОТ, ХТО Ў АГАРОД. Нядружна, несуладна. Хор у сяле арганізавалі. Як сталі першы раз спяваць, то хто ў плот, хто ў агарод. А праз месяц ужэ паехалі выступаць у Вацэвічы, грамату прывязлі. Заполле Кос.
ХТО ЯГО ВЕДАЯ. Няма звестак. Хто яго ведая, якая гэты год вясна будзя: ці позня, ці рання. Але снегу яшчэ много ляжыць на полі. Була Міл.
ХТО ЯК. Па-рознаму. У нас хто як збірая ягады: хто рукамі, а хто грабалкамі. Але крычаць, каб грабалкамі ні збіралі. г.Косава. Грабалка – прылада для збірання ягад.
Ц
ЦАЛАВАЦЬ РУКІ І НОГІ. Умольна прасіць. Рукі і ногі буду табе цалаваць, сынок, ано паслухай мяне. Ні едзь ты ў тую Маскву на заробкі, дома работу знойдзяш. г.Івацэвічы.
ЦАНЫ НІМА. Вельмі добры ва ўсіх адносінах чалавек. Твайму зяцю, Верачка, цаны німа. Гэто ж сам,
83 👁