смаляць, хоць сакеру вешай. Бало, лямпы тое ні відно. Гошчава Стайк. Сакера – сякера.
ХОЦЬ СКРОЗЬ ЗЕМЛЮ ПРАВАЛІСЯ. Так скажуць, калі вельмі сорамна. Ён спрадвечны злодзяй, хоць і сын мае сястры. Памятаю, яшчэ малы быў, то на базары ў Косаві ў некага дзядзька пугу з воза ўкраў, да паймалі. А я ўсё гэто бачыў, то мне тады было хоць скрозь землю праваліся. Заполле Кос.
ХОЦЬ СТОЙ ХОЦЬ ПАДАЙ. Скажуць у адказ на бязглуздыя, недарэчныя словы. Стары чалавек, а жартуе з маладымі так, хоць стой хоць падай. Стайкі Стайк.
ХОЦЬ ТРАВА НІ РАСЦІ. Так кажа абыякавы да ўсяго чалавек. Па мне хоць трава ні расці – я на акладзі. Прышоў канец месяца – аддай мае дзявяносто рублеў. г.Косава.
ХОЦЬ ТРЭСНІ. Пра абавязковасць выканання. Хоць трэсні, а ровара мне каб зрабіў. Загнуў вобада ў калясе – выпраўляй. Бялавічы Кос.
ХОЦЬ У ВІР ГАЛАВОЮ. Пра безвыходнасць становішча. Німа як жыць з маёю жонкаю: жміндзіць і жміндзіць цэлы дзень. Хоць ідзі кінься ў вір галавою. Заполле Кос.
ХОЦЬ У ВУХО КЛАДЗІ (ПАКЛАДЗІ). Вельмі добры чалавек. Добрая нявестка ў мяне, хоць у вухо пакладзі. За дачку мне. Хрышчонавічы Квас.
ХОЦЬ У ЛОБ СТРАЛЯЙ. Упарты чалавек. Такі ўпарты чалавек, колькі яму казаў: ні выпускай пустапасом свае козы. А яму хоць у лоб страляй: усе мае ўшчэпы пагрызлі, шчо пазалетась пасадзіў. г.Косава.
ХОЦЬ У ПЯТЛЕЙКУ ЛЕЗЬ. Пра безнадзейнае становішча. Мой швагяр у калхоз ні ўступіў, то так абклалі падаткамі, што яму было хоць у пятлейку лезь. Яглевічы Ягл.
81 👁