ЦІ МНОГО ЦІ МАЛО. Невядома колькі (пра час). Прапала была карова. Ці много ці мало паехалі ў Ражану і такую харошую кароўку вытаргавалі ў мешчаніна. Дваццаць гадоў была яна ў нас, ні менш. Заполле Кос.
ЦІПУН НА ЯЗЫК. Рэзкая рэакцыя на чыесьці словы. – Волька, кажуць, твой Іван слабы, ці праўда гэто? – Ціпун табе на язык! Мой Іван, дасць Бог, цябе пераджыве! Альшаніца Квас.
ЦІ ТУДЫ ЦІ СЮДЫ. Альбо пытанне вырашыцца станоўча альбо адмоўна; альбо так альбо гэтак. Чалавек хварэя, мучыцца сам і людзей мучыць. Лепш так: ці туды, ці сюды – ці выздаравёў, ці памёр. Уласаўцы Жытл.
ЦІХАН ЗА ПАЗУХУ ЗАЛЕЗ. Пра лянівага чалавека. Яму Ціхан за пазуху залез: трэйці год плота ні паладзіць. Стайкі Стайк.
ЦІШЭЙ ВАДЫ, НІЖЭЙ ТРАВЫ. Спакойны, рахманы чалавек. Максімавы хлопцы на бацька ўдаліся: цішэй вады, ніжэй травы. Нікому вока ні запарушылі. Скураты Квас.
ЦОПАЦЬ – ЛОПАЦЬ. Спяшацца. Цэлы дзень цопаю-лопаю, а ўся работа на месці. Плехава Люб.
ЦЫГАНЫ НОЧ РАЗБЯРУЦЬ (УКРАДУЦЬ). Так змушаюць да сну, тлумачаць гэта тым, што летняя ноч вельмі кароткая. Спаць, дзеці, пара, бо цыганы ноч разбяруць. Альшаніца Квас.
ЦЫРК НА ДРОЦІ. Так кажуць пра нешта вясёлае, незвычайнае. Цырк на дроці дый годзе: вяселле было, унучка замуж ішла. То баба апранулся цыганкаю да туфлі на высокіх каблуках абула. Як пайшла цыганачку танцаваць, то падалі ад смеху. Заполле Кос.
ЦЭЛЫ ВОЗ. Вельмі многа, у вялікай колькасці. Нагаварыў ты цэлы воз, а я ніц ні скумекоў. Чаго ты паедзяш у Косаво, што табе там трэба? Грыўда Міл.
ЦЮКНУЛО Ў ГОЛОЎ. Здагадацца. Ноч месяч-
78 👁