буду веку дажываць. Дзяцей выгадавоў, пажаніў, а сам на бацькаўшчыну. Любішчыцы Люб.
НЕ ВЫ'СУНУЦЬ НО'СА. Не выходзіць з памяшкання. Кудаса на дварэ – носа не высунуць. Яглевічы Ягл.
НЕ ВЫХО'ДЗІЦЬ (НЕ ІДЗЕ') З ГАЛАВЫ'. Не забываецца. Я з вамі тут, а ў мяне не выходзіць з галавы: як даехалі дачка з зяцём. Такая склізота на дарозі. Бусяж Міл.
НЕ ВЫ'ЦЯГНУЦЬ СЛО'ВА. Так кажуць пра маўклівага чалавека. Такі спакойны, такі маўклівы, з яго слова не выцягняш. Затоя жонка за дваіх гаворыць. Заполле Кос.
НЕВЯЛІ'КАЯ ШЫ'ШКА. Пра неўплывовага чалавека, невялікага начальніка. Невялікая шышка, і пастаяць можаш. Хай старэйшыя сядуць. Заполле Кос.
НЕ ВЯСЦІ' ВУХО'М. Не слухаць. Крычу табе, а ты і вухом не вядзеш. Хадзем абедаць! Бялавічы Кос.
НЕ ГАРЫ'ЦЬ. Няма прычын спяшацца. Куды ты бяжыш на злом галавы. Не гарыць, паспеям. Нашае нам застанецца. Була Міл.
НЕ ГЛЯДЗЕ'ЦЬ НІ БО'КА НІ ВО'КА. Не асцерагацца. Вязеш ты нас як дрова. Прэш, не глядзіш ні бока ні вока. Мілейкі Міл.
НЕ ГНЯВІ' БО'ГА. Не наракай. Не гняві Бога, сваток. Маяш трохі здароўя, то памагай дзецям. Няхачава Стайк.
НЕ ГОД. Пра цяжкія, неспрыяльныя кліматычныя ўмовы. Не год на ягады і грыбы – у лес можно не ісці. Хрышчонавічы Квас.
НЕ ГРАШЫ' БО'ГУ. Не наракай. Яшчэ не грашы Богу: табе дзявяты дзясяток ідзе, а ты і па хлеб у магазін цэліш, і грады поляш. Заполле Кос.
НЕ ДАВА'ЦЬ (НЕ ДАЦЬ) ПРАХО'ДУ. Назаляць. Не дае праходу брыгадзір: ідзі дояркаю ды ідзі даяр
127 👁