каю. А пайсці даяркаю – гэто прывязаць сябе на цэлы дзень да тых кароў і кароўніка. Стайкі Стайк.
НЕ ДАВАЦЬ СПАСУ. Не мець ратунку, палёгкі. Летом карава́м авадне да мухі не даюць спасу, заядаюць. Заполле Кос.
НЕ ДАВАЦЬ СПУСКУ. Не патураць. Дзед мяне вучыў: будуць дзеці – спуску не давай, прывучай да паслушэнства. Заполле Кос.
НЕ ДАВЯДЗЕ ДА ДАБРА. Кепска закончыцца. Гэта дружба цябе да дабра не давядзе. Стайкі Стайк.
НЕ ДАВЯДЗІ БОГ (БОЖА). Так скажуць, калі хочуць засцерагчыся ад дрэннага. Не давядзі Бог бацькам хаваць сваіх дзяцей. Скураты Квас.
НЕ ДАЕ ДЫХНУЦЬ. 1. Надакучаць, праследаваць. Маёй унучцы сусед дыхнуць не дае: усё замуж кліча. 2. Празмерная гарачыня, спякота. Такая гарачыня – не дае дыхнуць. Альшаніца Квас.
НЕ ДАЙ, БОЖА, І НЕ ПРЫВЯДЗІ, БОЖА. Пра складанасць жыццёвых абставін. Не дай, Божа, і не прывядзі, Божа, перажыць тоя, шчо я перажыла: з бежанства адна вярнулася – усе ў Расеі паўміралі. Альшаніца Квас.
НЕДАЛЁКО АДЫШОЎ (АДЫШЛА, АДЫШЛІ). Мала чым адрозніваецца; такі самы. Недалёко ты адышоў ад бацька. Той па свеці валачыўся, шукаў лёгкаго хлеба, і ты валочышся. Забыліся вы, што старыя людзі казалі: на адном месці і камянь абрастая. г.Косава.
НЕ ДА СМЕХУ. Няма прычын весяліцца. Ой, бабачкі, вам добра зубы скаліць, тут стоячы, а мне не да смеху. Пабягу, бо карова во-во будзя цяліцца. Сенькавічы Падст.
НЕ ДАЦЬ РАДЫ. Не спраўляцца. Не дам рады картоплі апалоць: гэдак зеллём загнало. Куляшы Міл.
НЕ ДУРЫ ГАЛАВЫ. Не назаляй. Не дуры мне га-
87 👁