лавы, мне яшчэ рано замуж ісці. Галенчыцы Ягл.
НЕ ЖАРТЫ (НЕ ЖАРТАЧКІ). Не абы-што, а трэба пастарацца. Гэто табе не жартачкі: скасіць за дзень паўгектара атавы. Але вечаром ложкі да рота не мог давясці. Ятвезь Квас.
НЕ ЖЫЛЕЦ НА ГЭТОМ СВЕЦІ. Доўга не пражыве. Пабачыў свата – не жылец ён на белом свеці. г.Івацэвічы.
НЕ ЗВОДЗІЦЬ (НЕ СТУЛЯЦЬ) ВАЧЭЙ. 1. Пільна глядзець. Гэты хлопяц з мае Іркі не зводзіць вачэй, натто ўпадабаў. 2. Не заснуць. Усю ноч не звяла вачэй – бяссонніца напала. Руда Падст.
НЕ ЗНАЙСЦІ ДНЁМ З АГНЁМ. Ніколі (не знайсці). Схаваў мужык грошы – днём з агнём не знойдзяш. І сам не рад. Не помніць, дзе падзеў. г.Івацэвічы.
НЕ ЗНАХОДЗІЦЬ САБЕ МЕСТА. Хвалявацца. Пайшлі дзеці адны па ягады. Ужэ вечарэя, а іх німа. Места сабе не знаходжу, каб хоць не заблудзіліся. Альба Квас.
НЕ ЗНАЦЬ МЕРЫ. Не ведаць нормы. Ты ні ў чым меры не знаяш. Як есці, то з-за стала ледзь вылязяш, як піць, то да парасячаго піску. Заполле Кос.
НЕ З РУКІ. Нязручна. Ты сама ідзі папрасі Васіля, каб скасіў нам атаву. Ты хоць далёкая, але радня яму. А мне не з рукі – я чужы чалавек. г.Косава.
НЕ З ТАГО КАНЦА. Не так, як трэба. Не з таго канца наш прадсядацяль бярэцца. Ты спярша палучку добрую дай, а тады прывучай да парадку. А за бясплатно ніхто не будзе рабіць. Мілейкі Міл.
НЕ ЗЫСЦІ МНЕ З ГЭТАГО МЕСТА. Так клянуцца ў праўдзівасці сваіх слоў. Не зысці мне з гэтаго места, калі гэто няпраўда: на свае вочы бачыла, як ікона абнавілася. Бялавічы Кос.
НЕ КАЗАЦЬ (НЕ ПАКАЗВАЦЬ, НЕ ПАТЫКАЦЬ) НОСА. Не наведваць. Паехоў сын пасля школы ў Мінск
85 👁