і носа не кажа. Жыві, маці, як хочаш. Кушняры Падст.
НЕ КІЁМ, ТО ПАЛКАЮ. Без розніцы, аднолькава. Паймалі з буракамі. Усяго тры ў торбі і было ў мяне. Але ўсё раўно пакаралі: штрафу ні далі, але днёўку ні заплацілі. Не кіём, то палкаю. Лазаўцы Міл.
НЕ КЛАДЗІ ПАЛЬЦА Ў РОТ. Так скажуць пра вострага на слова чалавека. Яму не кладзі пальца ў рот. Ён хутко знойдзя, што сказаць. Воля Жытл.
НЕ ЛАВІЦЬ МУХ. Не зяваць, старацца. Давай варушыся, не лаві мух. Прывязлі раствор, то трэба хучэй вырабіць. А загусня, то папамяшаям. г.Івацэвічы
НЕ ЛЕЗЯ (НЕ ПАЛЕЗЯ) ПА СЛОВО Ў КІШЭНЮ. Востры на язык, знаходлівы ў размове. Пабыў у людзях, то навучыўся гаварыць. Не лезя за словом у кішэню. Бялавічы Кос.
НЕ ЛЕЗЯ Ў ГОЛОЎ. Не засвойваецца, не запамінаецца. Чытаю, чытаю, а ў голоў ніц не лезя. Лазаўцы Міл.
НЕЛЬГА НОСА ВЫСУНУЦЬ. Непагадзь на двары. Другі дзень нельга носа высунуць на гуліцу – такі дождж лье. Падстарынь Падст.
НЕ МЕЦЬ ГОЛАСУ. Не мець права выказаць сваю думку. Я ніколі не мела голасу ў яго, ён мяне ў кулаку трымаў. Заполле Кос.
НЕ МЕЦЬ КУСКА ХЛЕБА. Жыць бедна. Як ён жыве? Нідзе ні робіць, гаспадаркі ні трымая – куска хлеба не мая. Альшаніца Квас.
НЕ МЕЦЬ ЛАСКІ. Не любіць. Не маю ласкі да зяця: надто з дачкі збыткуя. Прычэпіцца да чаго і цэлы дзень грызе як ржа жалезо. Скураты Квас.
НЕ МЕЦЬ СЭРЦА. Быць жорсткім. Мая свякроў не мела сэрца. Яна не спагадала мне: прыкінула на мяне і печ, і гаспадарку. І на работу бягу, бывало, і грады палю. А яна на лаўцы цэлымі днямі праседжвала. Квасевічы Квас.
82 👁