НЕ АДТУЛЬ РАСТУЦЬ РУКІ. Пра таго, хто не мае здольнасцей да пэўнай работы. Мая нявестка ні вязаць, ні вышываць ні ўмея. У вочы ёй кажу: “У цябе рукі не адтуль растуць”. Любішчыцы Люб.
НЕ БАЧЫЦЬ БЕЛАГО СВЕТУ. Шмат працаваць. Узяўся хату ставіць, за работаю белаго свету не бачу. Мілейкі Міл.
НЕ БАЧЫЦЬ ДАЛЕЙ СВАЙГО НОСА. Так скажуць пра наіўнага, даверлівага чалавека. У вочы яму лістом сцеля, а сама направо і налево гуляя. Усё сяло гудзіць, а ён далей свайго носа не бачыць. г.Косава.
НЕ БАЧЫЦЬ (НЕ ЎБАЧЫЦЬ) ЯК СВАІХ ВУШЭЙ. Гінуць, прападаць. Гоніш ты мяне – гані. Боляй ты мяне не ўбачыш як сваіх вушэй. Заполле Кос.
НЕ БІЦЬ ЯЗЫКА. Дарэмна гаварыць, пераконваць у нечым. Не бі дарма языка. Не пушчу я дзіця ў свет. Хай канчая дзесяць класоў. Няхачава Стайк.
НЕБО З АЎЧЫНКУ ПАКАЗАЛАСЁ. Моцна спалохацца. У суседа ўночы хата загарэлася, то гэдак спалохалася – небо з аўчынку паказаласё. Стайкі Стайк.
НЕ БРАЦЦА ЗА ХАЛОДНУЮ ВОДУ. Ленавацца, гультаяваць. Жаніўся сын, нявеста за халодную воду не бярэцца. Нічога ні хоча рабіць, адны гулі ў галаве. Альшаніца Квас.
НЕ БРАЦЬ ДА ГАЛАВЫ. Не думаць, не зважаць. Не бяры да галавы, знайшла за шчо перажываць: на твой век работы хопіць. Няхачава Стайк.
НЕ ВАРТ ПАДЭШВЫ. Зусім нікчэмны. Прамяняла добраго чалавека на абы-каго: гэты гультай яго падэшвы не варт. Заполле Кос.
НЕ ВЕРЫЦЬ (НЕ ПАВЕРЫЦЬ) СВАІМ ВАЧАМ (ВУШАМ). Моцна здзівіцца. Іду па гуліцы, чалавек ідзе насустрач. Прыгледзелася, не паверыла сваім вачам – Іван Антошын. Яшчэ падлеткам завярбаваўся ў Чалябінск на токара вучыцца. Кажа, вярнуўся, тут
88 👁