чутае. Няўжо ты і сам ні чуў?! Ні хочацца табе казанае казаць. Альшаніца Квас.
КАЗІНЯЦ У СПІНУ ЎБІЎСЯ (КАЗІНЯЦ НА НОГІ НАПАЎ). Анямець, заклякнуць, адзеравянець (пра цела). Папагнулася цэлы дзень, картоплі збіраючы, ажні казіняц у спіну ўбіўся. Альшаніца Квас.
КАЗКА ПРА БЕЛАГО БЫЧКА. Казаць, паўтараць адно і тое ж. Ні расказвай мне казку пра белаго бычка, я добра памятаю, шчо гэто ты ў мяне ўзяў бабку, каб касу накляпаць. Альба Квас.
КАЛАМУЦІЦЬ ВОДУ. Уносіць беспарадак у гармонію адносін. Добра жывем з мужыком, любім адзін аднаго. Адна бяда: яго радня каламуціць воду. Як паедзя праведаць, так і сварка пачынаяцца. Гэдык настройваюць супраць мяне. г.Івацэвічы.
КАЛЕНІ ДРЫЖАЦЬ (ЗАДРЫЖАЦЬ). Так кажуць, калі моцна палохаюцца. Збіраю ягады каля лужка. Адна, німа нікого. Тут раптом нехто як загалосіць. У мяне калені задрыжалі, рукі потныя сталі. Гэдык спалохалася. Хрышчонавічы Квас.
КАЛІ БЫЎ, КАЛІ БУДЗЯШ. Невядома, калі надарыцца магчымасць прыехаць, пабыць у гасцях. Бяры ўсё, шчо даю: калі быў, калі будзяш. Можа, зноў за свет на работу адправяць. Яглевічы Ягл. Пабудзь яшчэ, калі быў, калі будзяш. Ятвезь Квас.
КАЛІ НА ТОЕ ПАЙШЛО. Калі так выйшла. Калі на тое пайшло, то я табе і рубельчыка ні дам. Загнуў цану! Мне за такія грошы і парубаюць дрова, і складуць. Кушняры Падст.
КАЛІ ТОЕ БЫЛО, КАЛІ БУДЗЯ. Невядома. – Даўней сяло разлягаласё ад песянь. Ажно і ні верыцца, шчо гэто было. – Ой, калі тое было, калі будзя. Мусіць, ніколі ўжэ ні верняцца. (З размовы) Заполле Кос.
КАЛОМ (КІЁМ) НІ ЗАГОНІШ. Не прымусіш. Бало, зімою дзяцей з гуліцы ў хату кіём ні загоніш
94 👁