А зараз сядзяць ля цілівізара, на гуліцу ні выжаняш. Зыбайлы Жытл.
КАЛОМ НІ ПАДВАЖЫЦЬ. Так скажуць пра гультая. Яго калом ні падважыш, цэлыя дні на пячэ ляжыць. Гічыцы Ягл.
КАЛОЦЬ ВОЧЫ (У ВОЧЫ). 1. Папракаць. У маладосці па дурасці за бойку год у цюрме адсядзеў. Усё жыццё мне гэтым вочы колюць. Гошчава Стайк. 2. Зайздросціць, злаваць. Паставіў мой сын нову хату. Ля яе лазню, летню кухню, гаража. То людзям вочы коля. Каб ні стараўся, а гарэлку піў, то шкадавалі б. Такая натура чалавечая. Альшаніца Квас.
КАМАРА НІ ЗАБ'Е. Добры па характары хто. Цяжко майму сыну будзя жыць на свеці: і камара ні заб'е, такі мяккацелы. І ў каго ён удаўся? г.Косава.
КАМАР НОСА НІ ПАДТОЧЫЦЬ. Так скажуць, калі работа зроблена якасна, без заган. Мой бацько кавароткі людзям рабіў. Як цацачкі, такія акуратныя, камар носа ні падточыць. Альшаніца Квас.
КАМАР НОСА НІ ЎСУНЯ. Вельмі густы (пра збажыну). Жыто – камар носа ні ўсуня. Невядома, які колас будзя. Але, відаць, уродзіць. Быч Стайк.
КАМПАСІРАВАЦЬ МАЗГІ. Ашукваць. Ты мне мазгі ні кампасіруй: ведаю, чаго пайдзяш да Пятруся. Выпіць захацеласё. Старажоўшчына Кос.
КАМЯНЬ З ДУШЫ СПАЎ. Адлегла на душы, злягчэла. У бальніцу паклалі, надто балело ў баку. Думала, шчо памру. Прасвятленне зрабілі, кажуць: "Бабушка, у цябе печань павялічана, пасадзім на дзіету". О-о-о, у мяне камянь з душы спаў. Думаю сабе: па гэтом яшчэ пажыву. г.Івацэвічы.
КАМЯНЬ НА СЭРЦЫ (НА ДУШЫ). Пра непрыемнае пачуццё ад перажытага ці ад таго, што чакаецца, будзе яшчэ. Жаначкі, ні буду я спяваць, камянь на сэрцы: моцно зяць хворы. Галынка Міл.
87 👁