Старонка 119
◀ / 310 ▶
КАНЕЦ БУДЗЯ. Нешта завершыцца, скончыцца. Мая маці ўсё казала, як хварэла да балело ўсё цело: "Дачушка, ну, некалі ж гэтаму канец будзя, то ж ні будзя век балець?" Альшаніца Квас. КАНЦА-КРАЮ НІ ВІДАЦЬ (НІМА, НІ БЫЛО). 1. Скажуць пра нешта вялікае, што не мае межаў. Балота асушылі, то канца-краю полю ні відно. Няхачава Стайк. Ідзем, ідзем, а гэтаму лесу канца-краю німа. Хрышчонавічы Квас. 2. Скажуць пра тое, што не спыняецца, доўга цягнецца. З сястрою дзесяць гадоў ні бачыліся, аж на Уралі жыве. Прыехала ў госці, то нашой гаворцы канца-краю ні было. Бялавічы Кос. 3. Скажуць пра тое, чаго вельмі многа. Зроду тут картоплёў ні было. То на свежом месці да таго харошыя ўрадзілі, машынамі і трактарамі вазілі, а ім канца-краю німа. Заполле Кос. 4. Пра працу, далёкую да завяршэння. Рамонт пачала ў хаці, то канца-краю німа. г.Косава. КАНЦОЎ НІ ЗНАЙСЦІ. Не дакапацца да сутнасці справы. Пазычыла бязмена Івану, пайшла забіраць, кажа: "Антось у мяне ўзяў". Канцоў ні знайду. Праўду кажуць: аддай рукамі, а хадзі нагамі. Альшаніца Квас. КАНЦЫ З КАНЦАМІ НІ СХОДЗЯЦЦА. Не ўсё ясна, не ўсё вырашана. Ты кажаш, што Іван кароў пасвіў, ён кажа, што ты. У вас канцы з канцамі ні сходзяцца. А мая карова ні прышла дахаты. Шукайця! Гошчава Стайк. КАНЦЫ ПРЫХОДЗЯЦЬ. Становіцца вельмі дрэнна, пачынаецца нясцерпны боль. Ні ведаю сама, шчо з'ела, але канцы прыходзяць – гэдык жывот баліць. Плехава Люб. КАПЕЙКА Ў КАПЕЙКУ. Дакладна, поўнасцю. Таня-паштальёнка ніколі ні памыліцца: капейка ў капейку пенсію выплаціць. Заполле Кос. КАПЕЙКА Ў КАРМАНІ НІ АПАРЫЦЦА. Так кажуць пра неберажлівага, неэканомнага чалавека. У
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 310 ▶