НАЕСЦІ МОРДУ. Паправіцца, пасычаць. Ажаніўся, то жонка добра стала карміць. Бач, наеў морду, кот за тры дні не абліжа. Яглевічы Ягл. НАЕСЦІСЯ БОБУ. Мець цярпенне. З табою гаварыць, то трэба наесціся бобу. Гошчава Стайк. НА ЖЫВУЮ НІТКУ ШЫТО. Нетрывала, ненадзейна зрабіць што-небудзь. Твой свініняц на жывую нітку шыты, праз год разваліцца. Альшаніца Квас. НА ЗАВОД. Купіць для развядзення. Купіў у калхозі насеннікоў на завод. Кажуць, смачныя гэтыя картоплі і фітафторы ні баяцца. Галік Міл. НА ЗДАРОЎЕ. Г.зн. рабі тое, што задумаў. Я табе кажу, каб ты ні ехоў у лес, бо кудаса на дварэ. Але едзь на здароўе: дурню закон ні пісаны. Заполле Кос. Кудаса – завея, мяцеліца. НА ЗЛО. Спецыяльна рабіць непрыемнае. Яна ўсё на зло рабіла: як ён уніз, то яна ўгору. Альшаніца Квас. НА ЗЛОМ ГАЛАВЫ. З рызыкай для жыцця. Страшно па гуліцы ісці: ляцяць на гэтых машынах на злом галавы. Гічыцы Ягл. НА ЗУБОК. Добра вывучыць, знаць. Папытаю дома – на зубок зная. А пайдзе ў школу, вызавуць, пачне путацца. Ці баіцца, ці саромеецца, Бог яго ведая. Галік Міл. НА ІРХУ ВЫСТРУГАЦЬ. Зрабіцца тонкім, худым (пра чалавека). Нечым атруціўся, то рвало мяне з усіх канцоў. На ірху выстругало. Заполле Кос. Ірха – аблямоўка з тонкай палоскі скуры. НАЙШЛА КАСА НА КАМЯНЬ. Не знайсці паразумення, не ўступаць адзін аднаму. Яны жыць ні будуць, бо ні чуюць адзін аднаго. Ніхто ўступаць ні хоча. Пра такіх кажуць: найшла каса на камянь. Була Міл. НА КАЗЕ НЕ ПАД'ЕДЗЯШ. Цяжка падступіцца, паразумецца. От чалавек, да яго і на казе не пад'едзяш: любіць, каб перад ім спіну гнулі. Размеркі Стайк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁