цыганамі, прышлі ў клуб на ёлку. Людзі з іх надарвалі жываты ад смеху. г.Косава.
НА ДАРОЗІ НІ ВАЛЯЯЦЦА. Дабрабыт не прыходзіць без працы і намаганняў. Цяжко дасталася нам гэта хата, нічого на дарозі ні валяяцца. Усё трэба было купіць. Бялавічы Кос.
НА ДВА СЛОВА. Для кароткай размовы. Выйдзі на два слова. Я хачу ў цябе папытацца, дзе ты купляў трактара. г.Косава.
НА ДЗЕНЬ БЯРЭЦЦА. Світае. На дзень бярэцца. Ужэ птушкі заспявалі, небо на ўсходзі паружавело. Жамайдзякі Міл.
НА ДЗІВО. Нечувана, непрадказальна. Гэты год на дзіво харошыя маліны: і вядроныя, і вялікія. Уміг вядро назбіраяш. Бусяж Міл.
НА ДОБРЫ ЛАД. Так, як павінна быць. На добры лад, то ні шкадаваў бы тых грошай, памагаў бы, чым мог, сыну. Але ж усё без толку: ён пачаў у бутэльку заглядваць. г.Івацэвічы.
НА ДОБРЫМ СЛОВІ. На абяцанні. Лаўлю цябе на добрым слові: як ано пацяплее, пераробіш мне печку. Грыўда Міл.
НА ДОБРЫ РОЗУМ. На разумную галаву. Як на добры розум, то трэба думаць, як хату паставіць, а не машыну купляць. У машыні жыць ні будзяш. Няхачава Стайк.
НАД САМЫМ ВУХОМ. Побач, блізка. Над самым вухом зазвінеў камар: усё, сну німа. Галенчыцы Ягл.
НА ДУРНЯК. Лёгка, без намаганняў і цяжкасцей. Пашэнціла мне, на дурняк дастаў рыбы. Заполле Кос.
НАДУРЫЦЬ ГАЛАВУ. Натлуміць. Унукі за дзень як надураць галаву, то гатоў дзе ўцякаць. г.Івацэвічы.
НА ДЫБЫ СТАЦЬ. Гарачыцца, бунтаваць. Ты мне на дыбы ні станавіся, а рабі, шчо кажуць. Альшаніца Квас.
91 👁